
Вясна пачынаецца з натхнення
Вясна прыйшла, а з ёй і прыгажосць! Менавіта пад такім лейтматывам, калі прырода толькі пачынае прачынацца ад зімовай спячкі, упершыню ў горадзе на галоўнай сцэне Палаца культуры прайшоў раённы этап абласнога конкурсу грацыі і артыстычнага майстэрства «Міс Вясна — 2025». Гэтая падзея стала сапраўдным святам прыгажосці, таленту і натхнення. Яна сабрала ў адной зале дзясяткі гледачоў, груп падтрымкі і самых яркіх і таленавітых удзельніц.
Арганізатарамі мерапрыемства выступілі райкам ГА «БРСМ» разам з аддзелам па адукацыі райвыканкама.
У конкурсе прынялі ўдзел 10 таленавітых дзяўчат навучальных устаноў горада і раёна. Кожная з іх выйшла на сцэну, каб паказаць сваю індывідуальнасць, творчы патэнцыял, інтэлектуальныя здольнасці, акцёрскае майстэрства і, безумоўна, грацыю і прыгажосць