У годнага чалавека і жыццё пачэснае
Нехта сцвярджае, што пры выбары колеру формы беларускай міліцыі перавага цёмна-сіняму была аддадзена з-за таго, што ён супакойвае эмоцыі, зніжае трывогу. Што, без сумнення, дапамагае ў ахове правапарадку. Але ж гэтаму колеру псіхолагі надаюць яшчэ некаторыя азначэнні, сярод якіх — сіла, вернасць, мудрасць і надзейнасць. Больш за 20 гадоў ведаю цяпер ужо ветэрана МУС Мікалая Еўтуха і з абсалютным перакананнем сцвярджаю, што такія словы цалкам адпавядаюць не толькі характару гэтага чалавека, але і яго поглядам на жыццё.
Хаця ў юнацтве Мікалай Аляксеевіч нават і не марыў стаць міліцыянерам. Нарадзіўшыся на Піншчыне ў 1959 годзе, там жа скончыўшы школу і атрымаўшы прафесійную адукацыю (меліяратар), ён працаваў у зусім іншых сферах. Будаваў, адказваў за тэхніку, папрацаваў не толькі на