
Вечна пра добрае
Гарадскі пасёлак Шарашэва актыўна падключыўся да рэспубліканскай акцыі «Ад усёй душы». На мінулым тыдні ў пасялковым Доме культуры прайшло цудоўнае свята «Яркае святло каляднай зоркі», арганізаванае для людзей пажылога ўзросту.
На вуліцы падаў лёгкі сняжок, а тут, у актавай зале Дома культуры, было цёпла і ўтульна ад прыветных усмешак і сардэчных слоў.
Са сцэны прысутных шчыра віталі протаерэй Шарашэўскага Свята-Мікалаеўскага храма айцец Мікалай, старшыня мясцовага савета ветэранаў Надзея Антановіч, старшыня пярвічнай арганізацыі «Беларускі саюз жанчын» Раіса Бульчук. Выконваючы абавязкі старшыні Шарашэўскага сельвыканкама Генадзь Фасевіч, сардэчна павіншаваўшы ўсіх з Нараджэннем Хрыстовым і Новым годам, адзначыў, што ў зале сёння прысутнічае і юбіляр. Пад гарачыя апладысменты Г