Четверг, 13 февраля 2025

День: 14.01.2025

Ад усёй душы і чыстага сэрца

Ад усёй душы і чыстага сэрца

У перыяд навагодніх свят калядны баль «Шчаслівага Новага года і Калядаў» для людзей «залатога» ўзросту прайшоў у Палацы культуры. Арганізатарамі святочнага мерапрыемства выступілі Палац культуры сумесна з тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. У гэты святочны вечар у зале панавала казачная атмасфера. Мяркуючы па незвычайным знешнім выглядзе яго ўдзельнікаў, яны доўга і скурпулёзна рыхтаваліся да гэтай сустрэчы. Яркія вячэрнія шаўковыя сукенкі, маскі і парыкі стваралі ўражанне чароўнага дзейства. Многія прадстаўнікі старэйшага пакалення апынуліся на балі ўпершыню, а вось сям’я Вашкевічаў — пастаянныя ўдзельнікі масавых мерапрыемстваў для людзей «залатога» ўзросту. Лізавета Сяргееўна разам з мужам Мікалаем Іванавічам імкнуцца заўсёды знаходзіцца ў цэнтры па
Я запрашаю Вас на… баль!

Я запрашаю Вас на… баль!

Класічны вальс, паланэз, французская кадрыля… На мінулым тыдні ў чарговы раз палацык прыняў калядны баль. Дэбютантамі сапраўды казачнага мерапрыемства сталі 13 пар юнакоў і дзяўчат, якія ўпершыню перанесліся ў 19 стагоддзе і апынуліся ў цэнтры ўвагі святочнага вечара. Калядны баль пачаўся з урачыстага адкрыцця, дзе ў віхуры танца пад цудоўную мелодыю класічнай музыкі ў залу з’явіліся ўдзельнікі свята. З прывітальным словам да ўсіх прысутных звярнуліся прадстаўнікі мясцовай улады, аддзелаў па адукацыі і культуры райвыканкама, арганізатары мерапрыемства. Ганаровыя госці падкрэслілі, што правядзенне балю з’яўляецца не толькі важнай часткай культурнага жыцця раёна, але і спрыяе захаванню і развіццю бальных традыцый цэлага рэгіёна, а таксама адкрыццю новых магчымасцяў для камунікацый, а
Наша апытанне. «Праз гады і дзесяцігоддзі: памятныя падзеі Пружаншчыны»

Наша апытанне. «Праз гады і дзесяцігоддзі: памятныя падзеі Пружаншчыны»

У сувязі са знакавай для раёна датай мы вырашылі правесці апытанне і даведацца ў мясцовых жыхароў, якія падзеі на Пружаншчыне запомніліся ім найбольш за ўсё і адклаліся ў іх памяці на доўгія гады. Валянціна Грыгорык:— Для мяне адной з самых запамінальных падзей з’яўляецца адкрыццё музея баявой славы (у дадзены момант «Зала Перамогі») у Пружанскім саўгас-тэхнікуме (аграрна-тэхнічны каледж). Ініцыятарам стварэння музея стаў Міхаіл Аркадзьевіч Шульман. У гэты перыяд мы разам з навучэнцамі ўстановы сабралі немалую колькасць экспанатаў, дзякуючы якім здолелі прасачыць паслядоўнасць падзей ад пачатку Вялікай Айчыннай вайны і да моманту вызвалення Пружанскага раёна. Уладзіслаў Маціеўскі:— Першае, што прыходзіць на памяць з падзей, якія адбыліся ў Пружанскім раёне, — гэта «Ружанская бра
І пракаціцца на «Берасцейскіх санях»

І пракаціцца на «Берасцейскіх санях»

На Брэстчыне чарговы фестываль «Берасцейскія сані» ў гэтыя выхадныя прымаў старажытны Кобрын. На свята з’ехаліся госці са ўсіх куткоў Брэсцкай вобласці, а таксама з суседніх абласцей. Не ведаю, можа, было шмат і замежных. Прадстаўнічую дэлегацыю Пружанскага раёна ўзначальваў старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кудравец. У сталіцы фестывалю святочныя мерапрыемствы праходзілі на розных пляцоўках. Напрыклад, на Набярэжнай старт сямейнаму лёгкаатлетычнаму вадохрышчанскаму забегу на 1 км даў старшыня аблвыканкама Пётр Пархомчык. А на лядовай арэне Пётр Аляксандравіч уручыў Дзеду Марозу сімвалічны ключ ад фестывалю. Звяртаючыся да прысутных, кіраўнік вобласці сказаў: — Новая традыцыя — праводзіць на Брэстчыне зімовае свята — нарадзілася ў 2022 годзе. У нас ёсць свой Дзед Мароз з
Александр Лукашенко: никакой размазни быть не должно ни в правительстве, ни в Администрации Президента

Александр Лукашенко: никакой размазни быть не должно ни в правительстве, ни в Администрации Президента

Никакой размазни не должно быть ни в правительстве, ни в Администрации Президента. Это глава государства Александр Лукашенко подчеркнул 14 января, принимая кадровые решения, передает корреспондент БЕЛТА. Президент обратил внимание, что в этом году и во всей пятилетке главным требованием, как и для всех государственных служащих, станет исполнительская дисциплина и ответственность за принимаемые решения. "Наводите порядок в МИДе. Железное требование, без всякой дури. Люди грамотные, умные, дипломатов неумных нет. Должны быть жесткие требования там, где нужно, и исполнительская дисциплина со стороны подчиненных. Это касается всех. Никакой размазни быть не должно ни в Администрации, ни в правительстве, ни у вас. Выдержим этот тренд, будем работать в таком ключе - у нас все получится