Четверг, 12 февраля 2026

День: 13.01.2025

Ці ўсюды ў нас як трэба?

Ці ўсюды ў нас як трэба?

Актуально, Новости, Фотофакт
Невялікія гарады, як і мегаполісы, пачынаюць пакутаваць ад нераўнамернага добраўпарадкавання. Цэнтры і галоўныя вуліцы такіх населеных пунктаў выглядаюць прывабна, але варта толькі зайсці ў раёны, дзе размешчаны прыватныя ўладанні, і праблемы становяцца відавочнымі. Мы павінны імкнуцца да таго, каб увесь горад быў дагледжаны і прыгожы, а не толькі яго цэнтральныя часткі. Мясцовыя ўлады ўкладваюць грашовыя сродкі ў добраўпарадкаванне горада, у сваю чаргу прыватныя ўладальнікі аб’ектаў павінны імкнуцца падтрымліваць гэтую тэндэнцыю. Мы вырашылі правесці сумесны рэйд з начальнікам аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Аляксандрам Глушко па аб’ектах прыватных уладанняў, размешчаных у межах горада, і паглядзець, ці ўсе звяртаюць увагу на прылеглую да іх нерухомасці тэрыторыю.
А каб так усім жылося!

А каб так усім жылося!

Актуально, Новости
Часам тэмы для матэрыялу прыходзяць на розум самі па сабе, а бывае, што іх падказваюць людзі ці падзеі. У дадзеным выпадку нагодай для разважання стала падрыхтоўка беларусаў да любімага Новага года. Здаецца, пра што тут можна гаварыць? Па сутнасці, кожны год адно і тое ж. Усе мы ў чаканні свята, каб у будучым нам ва ўсім шчасціла, жылі добра і спакойна. Яшчэ, канечне, нас хвалюе фінансавы бок, каб заўжды хапала грошай калі не на чырвоную ікру, то ўжо на сервелат адназначна. Дарэчы, пра каўбасу, у кожнай сям’і стараюцца ў гэты дзень накрыць шыкоўны стол, з разнастайнымі закускамі і прысмакамі. І бакал крыштальны традыцыйнага шампанскага таксама падымаем за ўсё добрае ў новым годзе. І вось адсюль пытанне… У апошнія снежаньскія дзянькі, асабліва ў горадзе, рух пачынаецца, як у Маск
Важкая матэрыяльная падтрымка

Важкая матэрыяльная падтрымка

Актуально, Новости
Асаблівая форма дзяржаўнай падтрымкі шматдзетных сем’яў у Беларусі, у рамках якой кожная сям’я, якая адважваецца на трэцяе (ці больш) дзіця, атрымлівае важкую аднаразовую грашовую выплату — мацярынскі капітал. Пры гэтым не мае значэння, было дзіця народжанае або ўсыноўленае. Мацярынскі капітал ці, як яго яшчэ называюць, сямейны, быў уведзены ў Беларусі з 2015 года Указам № 572 ад 9 снежня 2014 г. «Аб дадатковых мерах дзяржаўнай падтрымкі сем’яў, якія вы-хоўваюць дзяцей». Першапачаткова меркавалася, што праграма будзе дзейнічаць да 31 снежня 2019 года, аднак пазней, у верасні 2019 года, яна была працягнута да 31 снежня 2024 года Указам № 345 «Аб сямейным капітале». А напрыканцы мінулага года па даручэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь тэрмін дзеяння яшчэ падоўжыўся да канца 2029 год
Жыццё працоўнае і асабістае як адно цэлае

Жыццё працоўнае і асабістае як адно цэлае

Актуально, Новости, Профессия, Сельское хозяйство, Фотофакт
На чым трымаецца зямля беларуская, хто яе аберагае, песціць, даглядае, як роднае дзіця? На роўнасці, справядлівасці, узаемаразуменні і, канечне, на людзях, самых працавітых у гэтым свеце, адданых сваёй справе, сумленных. Такіх, як працаўнікі з ААТ «Пружанскае». Усе пагодзяцца, што за ўсё жыццё можна перабраць мноства прафесій, паспрабаваць сябе на розных пасадах. Ніхто гэтага і не забараняе. Але ёсць тут адна загвоздка. Калі чалавек не можа знайсці сваё месца на працы, ледзь не штогод шукае работу, дзе б нічога не рабіць, закрадваецца сумненне: ці можна давяраць такому працаўніку, даваць яму важныя даручэнні, быць упэўненым у ім? Іншая справа складваецца ў ААТ «Пружанскае». У сельгаставарыстве ёсць касцяк з тых лю-дзей, якія ведаюць, навошта прыйшлі ў сельскую гаспадарку, вядуць за саб
Шчодры вечар! Добры вечар!

Шчодры вечар! Добры вечар!

Актуально, Новости, Профессия, Фотофакт
Шчодрык, Шчадрэц і самае вядомае Шчадруха — такія назвы мае адно з самых вясёлых свят, якое пачынае народны абрадавы каляндар. Працяглы час у ноч з 13 на 14 студзеня, калі раней адзначаўся Новы год, трымаецца гістарычная традыцыя праводзіць Васільеў ці Шчодры вечар. З заходам сонца па дамах ходзяць прыбраныя асаблівым чынам госці. Яны шчадруюць, што азначае жадаюць гаспадарам шчасця, здароўя і ўдачы на працягу ўсяго бягучага года. Менавіта з такімі пажаданнямі наведаюць жыхароў аг. Калядзічы артысты мясцовага Дома культуры — удзельнікі жаночага і падлеткавага вакальнага гуртоў «Грошай не бяром» і «Качэўнікі». Таму ў гэты вечар абавязкова адчыняйце дзверы і частуйце шчадроўшчыкаў ад усёй душы.