
Мясны бум у «Журавушцы»
Да нас у рэдакцыю прыходзіць шмат лістоў з рознымі просьбамі, на якія мы, безумоўна, рэагуем і ўсяляк імкнёмся дапамагчы нашым чытачам разабрацца ў той ці іншай сітуацыі.
У 2011 годзе пабудаваны і ўведзены ў эксплуатацыю ўсім вядомы гандлёвы павільён «Журавушка» па вуліцы Інтэрнацыянальнай. Харчовая кропка карыстаецца вялікай папулярнасцю не толькі ў гараджан, але і ў жыхароў усяго раёна. Набыць прадукцыю, вырабленую аб’ектамі грамадскага харчавання ААТ «Жураўлінае», прыязджаюць з усяго наваколля. Гэта і свежае астуджанае мяса, якое завозіцца два разы на тыдзень, паўфабрыкаты. Гэтак жа ў продаж паступае сезонная садавіна з уласнага саду.
Усё б добра, але напярэдадні вялікіх свят павільён ператвараецца ў непрыступную крэпасць, якую ці то штурмам трэба браць, ці то зморам. Колькас