Четверг, 13 февраля 2025

День: 06.01.2025

Лядовыя баталіі

Лядовыя баталіі

На мінулых выхадных у Лядовым палацы горада Пружаны адбыўся захапляльны матч паміж аматарскімі хакейнымі камандамі «Авангард» (г. Пружаны) і «Партызан» (г. Брэст). Бітва на лёдзе прайшла ў напружанай і ажыўленай атмасферы, сабраўшы немалую колькасць гледачоў на трыбунах. Для пружанскіх аматараў гульні ў хакей падобныя пераднавагоднія матчы сталі ўжо традыцыяй. Трэці год запар арганізуюцца паядынкі з рознымі камандамі, захоўваючы свае спартыўныя традыцыі. Гэты ж матч падарыў гледачам мноства закінутых шайбаў і завяршыўся перамогай калектыву «Авангард» з лікам 10:8. Галамі ў складзе нашай каманды адзначыліся: Ілья Засім, Дзмітрый Сіцянкоў, Аляксей Раманчук, Аляксандр Хайко, Ілья Ільяшэвіч, Дзяніс Цанда і Арцём Супрун. Усе ўдзельнікі гульні атрымалі медалі, а пераможца быў узнаг
Трыумф на вадзе

Трыумф на вадзе

У канцы снежня завяршыліся абласныя спаборніцтвы па плаванні «Старты надзей» 2024 года. Заключны, дзявяты, этап турніру праходзіў у горадзе Жабінка. Удзел уім бралі спартсмены СДЮШАР № 2 г. Пружаны, якія здолелі паказаць годны вынік і заняць высокія месцы. Падчас заключнага этапу ў праграме спаборніцтваў на дыстанцыі 200 метраў батэрфляем бронзавым прызёрам стаў Цімур Дакімовіч. Але галоўным дасягненнем для нашай каманды стаў поспех Яўгена Бойкі, які здолеў набраць у агульным заліку турніру 757 ачкоў, што дазволіла яму стаць пераможцам сезона «Старты надзей-2024». Віншуем нашых хлопцаў з гэтымі выдатнымі дасягненнямі і жадаем, каб наступныя іх вынікі былі яшчэ лепшымі. Спартсменаў падрыхтаваў трэнер СДЮШАР № 2 г. Пружаны Сяргей Каляда. Руслан Басак. Фота прадастаўлена С
Навагодні стол без шкоды для здароўя

Навагодні стол без шкоды для здароўя

Навагоднія святы ў самым разгары. У нейкім сэнсе цыкл навагодніх мерапрыемстваў — гэта «свята жывата». Наперадзе доўгія выхадныя, калі хочацца добра адпачыць і пагуляць. У момант весялосці мала хто думае аб сваім арганізме, якому даводзіцца зусім нялёгка. Таму раю прыслухацца да парад доктара-валеолага ЦРБ Алены Крачко. — Алена Міхайлаўна, як правільна правесці доўгія выхадныя і не нашкодзіць свайму арганізму? — Вельмі распаўсюджаная памылка — сядаць за стол галоднымі. Круцішся ўвесь дзень, прыбіраеш, гатуеш стравы. Перакусіць, вядома ж, патрэбна, але ўсе імкнуцца пакінуць «месца» ў страўніку для святочнай трапезы. Раім загадзя падрыхтаваць арганізм да надзвычайнай нагрузкі: раніцай з’есці кашу, пажадана аўсяную, на абед — гарачы суп, на вячэру — прыкладна ў шэсць-сем вечара — ш