
Што змянілася з 1 студзеня 2025 года?
Змен у сацыяльна-эканамічным жыцці нашага грамадства адбываецца нямала. Сярод іх — павышэнне базавай велічыні да 42 рублёў. А яшчэ поўнасцю заканчваецца абмен грашовых купюр узору 2009 года на тыя, якімі мы карыстаемся ўжо з 2016 года. Яшчэ па 31 снежня 2024 года старыя банкноты можна было абмяняць у Нацбанку, а цяпер яны могуць зацікавіць толькі калекцыянераў… гадоў праз 20. Дарэчы, за 1 «вавёрачку» ўзору 1992 года зараз нумізматы гатовы заплаціць каля 10 рублёў.
Расце заработная плата. А ў каго?Саветам Міністраў 30 кастрычніка 2024 года прынята пастанова № 801 «Аб памеры базавой стаўкі». Згодна з гэтым дакументам, з 1 студзеня памер БС складзе 270 рублёў. Дагэтуль ён складаў 253 рублі.Нагадаем, што базавая стаўка ўяўляе сабой асноўны элемент тарыфнай сістэмы, на аснове якой адбыв