
Дарагія жыхары Пружанскага раёна!
Новы год — гэта традыцыйная пара падвядзення вынікаў і час для новых планаў. Адыходзячы год быў па-свойму ўнікальным. Але, нягледзячы на часам цяжкія выклікі, мы сталі мацней, сталі больш шанаваць звычайныя чалавечыя радасці. Я шчыра веру, што вынікі, атрыманыя ў адыходзячым годзе, стануць апорай для далейшага дынамічнага руху наперад.
Няхай новы 2025 год стане для ўсіх нас годам новых ідэй і здзяйсненняў, вялікіх поспехаў і знакавых падзей, годам дабрабыту і працвітання, якія мы будзем ствараць разам сваёй працай, сваім розумам, з адкрытым сэрцам і добрымі намерамі.
Жадаю вам моцнага здароўя, здзяйснення планаў, шчасця і дабра! Няхай у сем’ях пануюць любоў і спакой, а кожны дзень новага года дорыць пачуццё гонару — за сябе, за сваіх блізкіх, за любімы Пружанскі раён і нашу родную Б