Пятница, 6 марта 2026

День: 29.12.2024

Каб новы год прыносіў толькі даход

Каб новы год прыносіў толькі даход

Актуально, Новости, Профессия, Сельское хозяйство, Фотофакт
Чаго мы чакаем ад Новага года? Канечне, здзяйснення жаданняў. А іх у кожнага з нас хоць адбаўляй, маленькіх і вялікіх. Заўсёды ў чаканні лепшага ў надыходзячым годзе і нашы сельскія працаўнікі. Здаецца, прырода паснула, адпачывае, так было і так будзе заўжды. Усё ў гэтым свеце хоць які час павінна знаходзіцца ў стане спакою, набірацца сіл. Толькі нашым земляробам, нават калі рукі адпачываюць, усё роўна даводзіцца працаваць галавой. На вуліцы зіма, хоць, на жаль, і бясснежная, а наш мужык-беларус ужо плануе будучую сяўбу, а як жа там усходы падымуцца ці парадуе цэнтнерамі будучы ўраджай? І нічога не парадзіш, інакш нельга, калі душой прыкіпеў да роднай зямлі, хочаш быць на ёй гаспадаром, а не праезджым госцем. На такіх вось шчырых працаўніках і па сённяшні дзень трымаецца сельская г
Ад усёй душы і шчырага сэрца

Ад усёй душы і шчырага сэрца

Актуально, Культура, Новости, Фотофакт
Старт дабрачыннай акцыі «Ад шчырага сэрца» быў дадзены ў Пружанах напярэдадні навагодніх свят. І ўсё гэта ўмоўна. Шчырае сэрца і добрыя адносіны да людзей сталага ўзросту павінны быць заўсёды. Яны гэтага заслужылі. У свой час нашы мамы і таты, бабулі і дзядулі будавалі дамы, пракладвалі дарогі, мацавалі інфраструктуру, закладвалі падмурак цяперашняга жыцця. І ў іх добра атрымалася. Дзякуй ім за гэта. Зараз мы павінны іх падтрымліваць, радаваць, шанаваць. Прыкладна з такімі добрымі словамі падчас адкрыцця акцыі звярнуўся намеснік старшыні райвыканкама Руслан Супрыновіч. Усе словы Руслана Васільевіча былі прасякнуты дабрынёй, спагадай, удзячнасцю за цяжкую, гераічную працу. Лепшыя з лепшых валанцёры сталага ўзросту, а гэта Ніна Аляксандраўна Чычыкайла, Раіса Іванаўна Сураўцава, Лю
Жыцця без праблем не бывае

Жыцця без праблем не бывае

Актуально, Новости, Фотофакт
Адзіны дзень прыёму дэпутатамі прайшоў на Пружаншчыне на мінулым тыдні. Прыняць, выслухаць і прапанаваць рэальныя варыянты рашэння праблемных пытанняў. У нашай краіне дапамога людзям — гэта святое, каб яны не адчувалі сябе пакінутымі сам-насам з бядой, былі ўсебакова абароненымі, жылі спакойна і камфортна. Таму ніводная праблема падчас сустрэч насельніцтва раёна з членам Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Аляксандрам Пішчом, дэпутатамі Брэсцкага абласнога і Пружанскага раённага Саветаў дэпутатаў не была пакінута без увагі. Усяго паступіла больш за трыццаць зваротаў, звязаных з рамонтам дарожнага пакрыцця, жылых дамоў, добраўпарадкаваннем прылеглых тэрыторый, якасцю паслуг, якія даюцца камунал