Четверг, 13 февраля 2025

День: 28.12.2024

Футбольны турнір памяці Івана Казарэза

Футбольны турнір памяці Івана Казарэза

На мінулых выхадных у спартыўнай зале Пружанскага аграрна-тэхнічнага каледжа прайшлі штогадовыя міжраённыя спаборніцтвы па міні-футболе памяці Івана Казарэза, удзел у якіх прынялі чатыры каманды — з Пружан, Бярозы, Івацэвіч і г.п. Ружаны. Арганізатарамі мерапрыемства выступіў РФСК «Мухавец». У момант адкрыцця турніру слова было дадзена старшыні раённага Савета дэпутатаў Мікалаю Кудраўцу, які адзначыў вялізны ўклад Івана Сяргеевіча ў развіццё Пружанскага раёна і падзяліўся сваімі цёплымі ўспамінамі пра гэтага цудоўнага чалавека. Самі ж спаборніцтвы праходзілі па кругавой сістэме, а гэта азначала, што кожнай камандзе трэба было згуляць па адным разе з усімі прадстаўленымі на турніры калектывамі. У матчы адкрыцця сышліся каманды з Івацэвіч і Бярозы. Гульня трымала гледачоў у напруж
Яшчэ адна ўзнагарода нашых медыкаў

Яшчэ адна ўзнагарода нашых медыкаў

На мінулым тыдні прайшоў восьмы з’езд Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аховы здароўя, у рабоце якога прыняў удзел міністр аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў. У з’ездзе прынялі ўдзел прадстаўнікі медыцынскай галіны і нашага раёна — галоўны ўрач Пружанскай ЦРБ Юрый Юзько і старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Ірына Шэйка. Першым на парадку дня з’езда стаяла пытанне аб падвядзенні вынікаў працы БПРАЗ з лютага 2020 года па снежань 2024-га. Старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Вячаслаў Шыла падкрэсліў, што мінулыя пяць гадоў і для краіны, і для галіновага прафсаюза былі інтэнсіўныя з пункту гледжання работы ў калектывах, і атрымалі высокую адзнаку. Па выніках 2024 года лепшыя работнікі сферы былі адзначаны ганаровымі граматамі і нагруднымі знакамі. А
Аналітыка: Наша моладзь са знакам якасці

Аналітыка: Наша моладзь са знакам якасці

Да гэтага загалоўка трэба дадаць некалькі слоў: толькі яе трэба навучыць, направіць, выхаваць. Звернемся да статыстыкіПа дадзеных Белстата, на 1 студзеня 2024 года колькасць маладых людзей ва ўзросце ад 14 да 30 гадоў склала1628338 чалавек, гэта 17,8% ад агульнай колькасці насельніцтва Беларусі. На тысячу юнакоў прыходзіцца 962 дзяўчыны. Так што мінулі тыя часы, калі на 10 дзяўчат прыпадала 9 хлопцаў. У гарадах і пасёлках гарадскога тыпу пражывае 82,7% моладзі, у сельскіх населеных пунктах — 17,3%. Больш за ўсё маладых людзей жыве ў Мінску (394959 чалавек). За сталіцай ідуць Мінская (15,4%), Гомельская (14,5%) і Брэсцкая (14%) вобласці. На Пружаншчыне па дадзеных аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама пражывае 6188 маладых людзей. З іх ва ўзросце ад 14