Четверг, 13 февраля 2025

День: 26.12.2024

Под Санкт-Петербургом сегодня пройдет саммит ЕАЭС. Как Александр Лукашенко разминается перед переговорами?

Под Санкт-Петербургом сегодня пройдет саммит ЕАЭС. Как Александр Лукашенко разминается перед переговорами?

Под Санкт-Петербургом (РФ) на территории всесезонного курорта "Игора" 26 декабря состоится заседание Высшего Евразийского экономического совета, сообщает корреспондент БЕЛТА. Телеграм-канал "Пул Первого" поделился информацией, как проходит утро у Президента Беларуси перед переговорами. Александр Лукашенко начал день с рубки дров. "Рабочее утро Первого. А как перед важными переговорами разминаетесь вы?" - так подписал фотографии медиаресурс. Заседание Высшего Евразийского экономического совета по традиции пройдет в узком и расширенном составах. Всего в повестку саммита включено около двух десятков вопросов. Ожидается, что во время заседания Президент озвучит цели и приоритеты белорусского председательства в органах ЕАЭС в 2025 году. Накануне на территории всесезонног
Гісторыя, якая ажыла ў кадры

Гісторыя, якая ажыла ў кадры

Чорна-белае, каляровае, у 3D-фармаце… Доўгі і няпросты шлях развіцця і станаўлення прайшло беларускае кіно, пакуль выйшла на вялікія экраны ў тым выглядзе, у якім мы прывыклі яго бачыць зараз. І сёння 100-годдзе беларускага кіно — гэта не проста дата ў календары, гэта сімвал нашай культурнай спадчыны, адлюстраванне гістарычнага развіцця цэлай эпохі. Такую знамянальную дату адзначылі і ў Пружанскай кінавідэасетцы. На мінулым тыдні раённы кінатэатр «Спадарожнік» сардэчна прымаў ганаровых гасцей, ветэранаў галіны, навучэнцаў і жыхароў райцэнтра на святочным мерапрыемстве. У холе кінатэатра разгарнулася вялікая выстава пад назвай «Стагоддзе беларускага кіно», прысвечаная розным этапам развіцця айчыннага кінамастацтва. На выставе была прадастаўлена падборка часопісаў, брашур, фатаграфій
Беларусь — краіна міру і згоды

Беларусь — краіна міру і згоды

Такая тэма адзінага дня інфармавання, які прайшоў на ААТ «Пружанскі малочны камбінат». На сустрэчу з калектывам прадпрыемства прыехалі памочнік Прэзідэнта, галоўны інспектар па Брэсцкай вобласці Валерый Вакульчык, старшыня райвыканкама Міхаіл Грышкевіч, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Хвашчэўскі, генеральны дырэктар аграпрамысловага холдынгу Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Віктар Шайбак. Прадставіў удзельнікаў адзінага дня інфармавання дырэктар ААТ «Пружанскі малочны камбінат» Аляксандр Лось. Звяртаючыся да прысутных, Валерый Вакульчык адзначыў, што, нягледзячы на рознага роду санкцыі, наша краіна працягвае развівацца, жыць і працаваць, дабіваючыся даволі значных поспехаў не толькі ва ўнутр
У прадчуванні свята

У прадчуванні свята

Зусім крыху засталося да навагодняга свята, а гэта значыць, што ўсе ўжо старанна да яго рыхтуюцца. Новы год заўсёды асацыіруецца з зялёнай прыгажуняй, якую ставяць ва ўсіх дамах. У сваю чаргу мы вырашылі наведаць ёлачны кірмаш Пружанскага лясгаса і паглядзець, што ёсць у іх асартыменце і па якім кошце… Першае, у чым пераканаліся, калі зайшлі на тэрыторыю Пружанскага лясгаса, дзе ажыццяўляецца рэалізацыя ёлачак, гэта тое, што іх выбар дастаткова шырокі. А яшчэ прыемна, што на ўваходзе нас сустрэлі добразычлівыя работнікі лесагаспадарчай установы, сярод якіх інжынер-энергетык Дзмітрый Смурага, электраманцёр Аляксандр Літвіновіч, а таксама загадчыца гаспадаркі Кацярына Жалнерчык. Яны дапамагаюць усім людзям, якія прыйшлі выбраць прыдатную ялінку, якая абавязкова ўпішацца ў іх навагодн
Разам мы моц і сіла!

Разам мы моц і сіла!

Чарговым прыпынкам грамадска-культурнай акцыі «Марафон адзінства» стала сталіца першага рэгіёна — горад Брэст. Тут напрыканцы мінулага тыдня было чым заняцца гасцям і жыхарам горада. На працягу двух дзён Брэст усіх здзіўляў насычанай праграмай: праходзілі цікавыя сустрэчы, працавалі пляцоўкі прадпрыемстваў і арганізацый вобласці. Дарэчы, Пружанскі раён прадстаўлялі пляцоўкі лясгаса, малочнага камбіната і санаторыя «Ружанскі». Тут было даволі шматлюдна. Лясгас прапаноўваў набыць карысны і вельмі смачны лясны мёд. На пляцоўцы малочнага камбіната ішла дэгустацыя сыру. Не абмінулі нашу малочку і высокія госці, а гэта глава Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Крутой, памочнік Прэзідэнта, галоўны інспектар па Брэсцкай вобласці Валерый Вакульчык, старшыня Брэсцкага аблвыканк