Четверг, 13 февраля 2025

День: 22.12.2024

Бальніцы — без пераносаў

Установы аховы здароўя Пружанскага раёна ў перыяд навагодніх і калядных святаў будуць працаваць без пераносаў. Пра гэта паведамілі ў Пружанскай ЦРБ. 25 снежня, 1, 2 і 7 студзеня з’яўляюцца дзяржаўнымі выхаднымі, і работа падчас іх будзе арганізавана па графіку святочнага дня. Гэта значыць, што кругласутачна звярнуцца можна будзе ў прыёмны пакой ці выклікаць хуткую дапамогу па нумары 103. У панядзелак, 6 студзеня, мед-установы будуць працаваць як у будні дзень, паліклініка Пружанскай ЦРБ — з 8.00 да 20.00. Адпаведна ў суботу, 11 студзеня, — па суботнім графіку, з 9.00 да 15.00 гадзін. Уладзіслаў Шпарла
Паважаныя работнікі энергетычнай галіны Пружаншчыны! Віншуем вас з прафесійным святам — Днём энергетыка!

Паважаныя работнікі энергетычнай галіны Пружаншчыны! Віншуем вас з прафесійным святам — Днём энергетыка!

Гэты дзень з’яўляецца сімвалам нашага імкнення да развіцця, устойлівасці і прагрэсу. Энергетыка — гэта не толькі аснова эканомікі, але і важны складнік камфортнага і бяспечнага жыцця кожнага з нас. З кожным годам мы сутыкаемся з новымі выклікамі, але, дзякуючы вашаму высокаму прафесіяналізму і самааддачы, галіна паспяхова спраўляецца з імі. Вы — тыя, хто стварае надзейнасць у кожным доме, у кожнай школе і на кожным вытворчым прадпрыемстве. Ваша праца неацэнная, і яна патрабуе адданасці і адвагі. Выказваем шчырую ўдзячнасць усім работнікам энергетычнага сектара. Ваша майстэрства і ўпартасць натхняюць на новыя дасягненні і поспехі. Няхай кожны праект, за які вы берацеся, прыносіць не толькі заслужаныя вынікі, але і радасць. Са святам вас! Жадаем моцнага здароўя, шчасця і новых
Ці бываюць у энергетыкаў выхадныя?

Ці бываюць у энергетыкаў выхадныя?

Вось гэта брыгада на сваёй спецтэхніцы працавала на ліквідацыі наступстваў сты-хійнага бедства на Гомельшчыне. І зусім не дзіўна, што і там пружанцы атрымалі высокую пахвалу і бязмежныя падзякі за сваю працу. Увесь велізарны спіс задач пружанскіх энергетыкаў зараз можна падзяліць на дзве асноўныя часткі. Па-першае, спецыялісты электрасетак шчыра працуюць над развіццём энергасістэмы нашага рэгіёна. Вядуцца новыя лініі, узводзяцца інфраструктурныя аб’екты, якія павышаюць узровень энергазабяспечанасці насельніцтва і эканомікі. Побач з тым, пастаянна вядуцца работы па падтрыманні той сеткі, якая створана дагэтуль. І ў гэтым накірунку ўкладваюцца таксама немалыя сілы і рэсурсы. Асабліва ў час прыродных анамалій. Пра гэта і многае іншае нам расказаў дырэктар філіяла Аляксандр Усік напярэд