Четверг, 13 февраля 2025

День: 17.12.2024

85 фактаў з жыцця раёна.1965-ы

85 фактаў з жыцця раёна.1965-ы

15 студзеня 2025 года Пружанскаму раёну споўніцца 85 гадоў. За мінулы час на пружанскай зямлі адбылося нямала падзей, якія істотна змянілі аблічча рэгіёна, жыццё людзей. Успомнім самыя значныя з іх. Дваццацігоддзе Пружаншчыны — яшчэ адна нагода падвесці вынікі сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця нашага раёна. Тым больш што да гэтага юбілею адбыліся знакавыя і заўважныя змены ў яго жыцці. 1965 год: 24 факт. У склад створанага Пружанскага раёна ўключана значная частка тэрыторыі скасаванага Ружанскага раёна (7 сельсаветаў, уключаючы Ружаны, за выключэннем Дабрасялецкага, Славацічскага сельсаветаў і населеных пунктаў — Мелеховічы, Манцякі, Авечыцы, Пічукі і Цераховічы Кулянскага сельсавета). Такім чынам, Пружаншчына набыла тыя межы і геаграфічны абрыс, які на
Рэцэпты на Біс. Салата «Здароўе» ад Ганны Акуліч

Рэцэпты на Біс. Салата «Здароўе» ад Ганны Акуліч

Рэцэпт ад Ганны Сяргееўны Акуліч, удзельніцы клуба «Магія кулінарыі» аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ДУ «Пружанскі ТЦСАН». Інгрэдыенты:бурак — 100 гр (сыры),яблык — 100 гр,морква — 100 гр (сырая),арэхі грэцкія — 40 гр,лімон — 1/2,ёгурт — 1 ст. л.,часнок — 1 зуб.,перац чорны, молаты — 1/2 ч. л.,соль — па смаку,мёд — 2 ч. л.,соевая падліўка — 50 мл,зеляніна ці праванскія травы,алей раслінны — 3 ст. л. ПрыгатаваннеБурак, моркву, яблык нацерці на тарцы па-карэйску, арэхі здрабніць, часнок пад прэс. Запраўляем раслінным алеем, соевай падлівай, дабаўляем мёд, зеляніну. Даць настаяцца салаце 30 мінут. Рыхтуйце карысныя салаты для здароўя, і добрага настрою ўсёй сям’і. Смачна есці!
У Пружанах далі старт дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» (+фота)

У Пружанах далі старт дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» (+фота)

Акцыя «Нашы дзеці» стартавала ў Беларусі. У Пружанах гэта адбылося ў Лядовым палацы. Яркае, незабыўнае шоу для дзяцей прадставілі юныя фігурысты і выхаванцы вакальных студый гарадскога Палаца культуры. З добрымі словамі прывітання да прысутных звярнуўся намеснік старшыні райвыканкама Руслан Супрыновіч. «Самая чароўная навагодняя акцыя аздоблена добрымі справамі», — сказаў Руслан Васільевіч. — «Нам, дарослым, вельмі важна ў гэтыя моманты адчуваць сябе чараўнікамі, якія прыносяць дабро, выконваюць пажаданні дзяцей, дораць ім казку і любоў. Мы вельмі хочам, каб вашы вочы заўсёды свяціліся радасцю, каб вы адчулі ўсю нашу любоў, атмасферу свята і ўсеагульнай дабрыні. Каб кожны дзень гэтай акцыі спаўняліся вашы самыя запаветныя мары і жаданні». На лёдзе спартыўнага комплексу зм
Да Дня беларускага кіно. Творчая сустрэча — прывітанне з 1980-х

Да Дня беларускага кіно. Творчая сустрэча — прывітанне з 1980-х

У другой палове 1980-х гадоў тэлевізары меліся, напэўна, ва ўсіх пружанскіх дамах і кватэрах. Тым не менш залы гарадскіх кінатэатраў «Беларусь» і «Спадарожнік», клуба «Космас» — гарнізоннага Дома афіцэраў ніколі не пуставалі. І, заўважце, у кожным з іх давалася па некалькі кінасеансаў штодзень: па буднях звычайна ў пяць, сем і дзевяць гадзін вечара, па выхадных дадаваліся яшчэ і дзённыя паказы. У школьныя гады мы з сяброўкамі паспявалі паглядзець па два фільмы за дзень. Шматлікія гледачы збіраліся і ў кіназалах вясковых Дамоў культуры, клубаў: у шэрагу іх былі свае кінаўстаноўкі, у некаторыя ездзіла кінаперасоўка. Падобная папулярнасць была звязана перш за ўсё з больш шырокімі магчымасцямі кінатэатраў у параўнанні з тагачасным тэлебачаннем, якое не часта радавала гледачоў цікавымі ф
Галоўная навагодняя ёлка Пружан і раёна заззяла па-новаму (+многа фота)

Галоўная навагодняя ёлка Пружан і раёна заззяла па-новаму (+многа фота)

У канцы года, калі завяршаецца стары і надыходзіць новы, кожны з нас чакае цудаў. І ў Пружанах гэтыя чаканні спраўдзіліся ўвечары 15 снежня, калі на галоўнай плошчы горада адбылося адкрыццё раённай Навагодняй ёлкі. Яркае, каляровае мерапрыемства «Стартуем у Новы год!» стала адпраўной кропкай у цудоўнае падарожжа зімовага цыклу абрадаў і свят. Плошча, якая ўпрыгожылася святочнымі агеньчыкамі і дэкарацыямі, ператварылася ў сапраўдны казачны свет. Тут можна было сустрэць знаёмых герояў: Ф’ёку, Лісу, Снегавікоў і іншых. Кожны з іх па-свойму забаўляў гасцей, уносіў сваю часцінку радасці і святочнага настрою. Самымі чаканымі госцямі, безумоўна, сталі Дзед Мароз і Снягурачка. Іх з’яўлення заўсёды чакаюць затаіўшы дыханне. Гледачы з цікавасцю і захапленнем слухалі іх навагоднія віншаван
Па дзіўную казку ў Клепачы: у аграгарадку заззяла агнямі навагодняя ёлка! (+многа фота)

Па дзіўную казку ў Клепачы: у аграгарадку заззяла агнямі навагодняя ёлка! (+многа фота)

Чым бліжэй да Новага года, тым больш у раёне святочных мерапрыемстваў, яркай ілюмінацыі, якая стварае адпаведны настрой. Так, толькі ў мінулыя выхадныя заззялі агеньчыкі адразу на трох навагодніх ёлках раёна. Адна з іх — у аграгарадку Клепачы. І сапраўды, хто сказаў, што ёлка павінна радаваць выключна жыхароў райцэнтра? Галоўны сімвал Новага года ў Клепачах запаліў агні толькі другі год, але ўжо паспеў прыцягнуць увагу сваёй незвычайнасцю і прыгажосцю. Магчыма, таму госці свята і нашы падпісчыкі ў сацсетках ужо паспелі параўнаць кляпацкую ёлку з парыжскай! Але мы ўпэўнена заяўляем: у Клепачах лепшая! Свая навагодняя ёлачка ў аграгарадку з’явілася дзякуючы сумеснай рабоце Мокраўскага сельвыканкама і ААТ «Жураўлінае». Разам вырашылі, што каля цэнтральнай сядзібы аднаго з вядучых с