Среда, 15 января 2025

День: 11.12.2024

Свята запальвання агеньчыкаў на ёлцы ў Клепачах адбудзецца 14 снежня

Свята запальвання агеньчыкаў на ёлцы ў Клепачах адбудзецца 14 снежня

Запрашаем на свята запальвання агеньчыкаў на ёлцы ў аг. Клепачы Пружанскага раёна! Вас чакаюць парад Дзедаў Марозаў, гульні каля навагодняй ёлкі, карагоды, флэшмоб, канцэрт і дыскатэка. Свята адбудзецца 14 снежня на плошчы перад Кляпацкім СДК. Пачатак у 17.00 гадзін.
Залез у незамкнуты гараж і здзейсніў крадзеж: жыхара раёна чакае пазбаўленне волі за «лёгкія грошы»

Залез у незамкнуты гараж і здзейсніў крадзеж: жыхара раёна чакае пазбаўленне волі за «лёгкія грошы»

Як паведаміў начальнік РАСК Максім Басак, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана тры крымінальныя справы. Вельмі, канечне, хацелася, каб настаў час, калі б не трэба было замыкаць дзверы ні дома, ні іншых памяшканняў. Каб быў поўны давер да любога чалавека. На жаль, гэта ўтопія, бо сярод чэсных людзей усё роўна знойдзецца той, хто не пакутуе ад недахопу сумлення і абавязкова скарыстаецца даверлівасцю гаспадара маёмасці. Для прыкладу выпадак у нашым раёне: мужчына не замкнуў дзверы свайго гаража, чым і скарыстаўся зламыснік. Апошні пранік у памяшканне і з партманэ, якое знаходзілася ў рэчавай скрыні легкавога аўтамабіля, украў больш за 1500 рублёў. Паважаныя суайчыннікі, сур’ёзней стаўцеся да захаванасці сваёй маёмасці, тады і праблем у жыцці будзе менш. Крыміналь
Падтрымаем «Пружанскі малочны камбінат» у галасаванні конкурсу «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь»

Падтрымаем «Пружанскі малочны камбінат» у галасаванні конкурсу «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь»

Анлайн-галасаванне па конкурсе «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» 2024 года ідзе ў гэтыя дні на партале «КАЧЕСТВО.БЕЛ». Па 18 снежня кожны спажывец можа прыняць удзел у ім і такім чынам выказаць меркаванне наконт айчынных тавараў. Пры гэтым галасаваць можна толькі адзін раз, паўторныя галасы не ўлічваюцца. Каб падтрымаць «Пружанскі малочны камбінат», трэба перайсці па спасылцы і выбраць намінацыю «Продовольственные товары». Затым знайсці любімую прадукцыю прадпрыемства, прадстаўленую на конкурсе, а гэта сыр «VAN GOLD MAASDAM», сыр «VAN GOLD ORIGINAL» ультра, сыр плаўлены «Тамацюр» з таматамі, перцам і часнаком і сыр плаўлены «Пружанскі» з часнаком і кропам. І, нарэшце, націснуць на кнопку «Нравится». Давайце разам падтрымаем мясцовага вытворцу якасных малочных прадуктаў!