Среда, 15 января 2025

День: 08.12.2024

З россыпам узнагарод з «Кубка #1рэгіёна» вярнуўся пружанскі плывец Цімур Дакімовіч

З россыпам узнагарод з «Кубка #1рэгіёна» вярнуўся пружанскі плывец Цімур Дакімовіч

Выхаванец аддзялення па плаванні СДЮШАР № 2 г. Пружаны Цімур Дакімовіч вярнуўся з сапраўдным россыпам узнагарод з міжнароднага турніру па плаванні «Кубак #1рэгіёна». Адзін з найбольш значных для спартсменаў-плыўцоў вобласці турнір праходзіў у апошнія дні лістапада ў Палацы водных відаў спорту абласнога цэнтра. За ўзнагароды змагаліся больш за 700 спартсменаў з Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. Цімур Дакімовіч (у цэнтры) з узнагародамі міжнароднага турніру па плаванні «Кубак #1рэгіёна». Цімур Дакімовіч здолеў не толькі заявіць пра сябе і нашу спартыўную школу, заваяваўшы чатыры медалі, але і ўстанавіць рэкорды спаборніцтваў. Чэмпіёнам «Кубка #1рэгіёна» Цімур стаў тройчы. Залатыя медалі ён заваяваў на дыстанцыях у 50 м брасам (праплыў усяго за 33,51 сек.), 200 м батэрфл
85 фактаў з жыцця раёна.1960-ы

85 фактаў з жыцця раёна.1960-ы

15 студзеня 2025 года Пружанскаму раёну споўніцца 85 гадоў. За мінулы час на пружанскай зямлі адбылося нямала падзей, якія істотна змянілі аблічча рэгіёна, жыццё людзей. Успомнім самыя значныя з іх. Чарговы юбілей Пружанскага раёна адбыўся ў коле новых дасягненняў, перамог і даволі знакавых падзей. 1960 год: 19 факт. Сваё 20-годдзе Пружанскі раён сустрэў у абноўленым выглядзе, набыўшы на геаграфічнай карце больш пашыраныя адміністрацыйныя межы. 17 снежня 1956 года ў склад Пружаншчыны была ўключана ўся тэрыторыя Шарашоўскага раёна (8 сельсаветаў). А 14 красавіка 1960 года з Пружанскага ў Бярозаўскі раён перададзены землі Малецкага і Падкрайчоўскага сельсаветаў. 20 факт. Працягваецца пашырэнне межаў райцэнтра і добраўпарадкаванне яго вуліц. Напрыклад, да чарговага юбілею
Калонка галоўнага рэдактара. Непрыкрыты шантаж, альбо «Галубкі міру»: разважанні наконт сітуацыі ў Грузіі

Калонка галоўнага рэдактара. Непрыкрыты шантаж, альбо «Галубкі міру»: разважанні наконт сітуацыі ў Грузіі

Грузію пасля парламенцкіх выбараў штарміць. Робіцца спроба правесці чарговую каляровую рэвалюцыю. Скажаце: дзе Грузія і дзе Беларусь, здаецца, не краіны-суседкі. Справа ў тым, што ў гэтай закаўказскай дзяржаве адпрацоўваецца метадычка па правядзенні чарговай рэвалюцыі. Калісьці тут адна прайшла. Тады яе назвалі «ружовай». Зараз, хутчэй за ўсё, назавуць «петардавай». Бо мітынгуючыя ў нападах на паліцэйскіх выкарыстоўваюць феерверкі. Забіць не заб’еш, але шкоду значную нанясеш. Відаць, мадэратары бунту завезлі вялікую колькасць гэтых штуковін. Здаецца, бяскрыўдная рэч, тым больш Новы год наперадзе, ніхто і не падумаў бы, што яна можа ператварыцца ў зброю. Сцэнарый рэвалюцыі да болю падобны да ўкраінскага 2014-га і беларускага 2020-га гадоў: тратуарная плітка ў руках хуліганаў, «Кактэ
Лукашэнка накіраваў зварот да народаў Беларусі і Расіі з нагоды 25-годдзя Дагавора аб Саюзнай дзяржаве

Лукашэнка накіраваў зварот да народаў Беларусі і Расіі з нагоды 25-годдзя Дагавора аб Саюзнай дзяржаве

Старшыня Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў зварот да народаў Беларусі і Расіі з нагоды 25-годдзя Дагавора аб Саюзнай дзяржаве, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара. Дарагія сябры! Сардэчна віншую вас з 25-годдзем падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Роўна чвэрць стагоддзя таму, 8 снежня 1999 года, мы адкрылі новы гарызонт у нашых адносінах. Гэта без перабольшання лёсавызначальнае рашэнне дало магчымасць двум братэрскім народам пераадолець разбуральныя цэнтрабежныя тэндэнцыі ў эканоміцы і сацыяльнай сферы і перайсці да будаўніцтва агульнага саюзнага дома на трывалай аснове гістарычнай, духоўнай і культурнай агульнасці, на аснове павагі суверэнітэту і нацыянальнай ідэнтычнасці дзвюх дзяржаў