Среда, 15 января 2025

День: 06.12.2024

Бяспека, роўмінг, энергетыка. Аб чым Беларусь і Расія дамовіліся на пасяджэнні ВДС?

Бяспека, роўмінг, энергетыка. Аб чым Беларусь і Расія дамовіліся на пасяджэнні ВДС?

Па выніках пасяджэння Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы ў Мінску Беларусь і Расія прынялі важныя рашэнні ў розных сферах, перадае карэспандэнт БЕЛТА. На пасяджэнні ВДС былі разгледжаны два значныя дакументы ў сферы бяспекі. Беларусь і Расія заключылі міждзяржаўны Дагавор аб гарантыях бяспекі ў рамках Саюзнай дзяржавы. Подпісы пад дакументам паставілі кіраўнікі дзвюх дзяржаў - Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін. Таксама зацверджана Канцэпцыя бяспекі Саюзнай дзяржавы. Некалькі рашэнняў датычацца ўзмацнення сацыяльнай абароненасці грамадзян у Саюзнай дзяржаве, стварэння больш спрыяльных умоў для іх. Па-першае, устаноўлены адзіныя правілы абароны правоў спажыўцоў у СД, якія дадуць магчымасць мільёнам грамадзян Беларусі і Расіі быць больш абароненымі ў сістэме адносін
Першы рэгіён – па справах першы. Брэсцкая вобласць адзначыла 85-годдзе (+фота)

Першы рэгіён – па справах першы. Брэсцкая вобласць адзначыла 85-годдзе (+фота)

Брэсцкая вобласць адзначыла 85-годдзе з дня ўтварэння. З нагоды гэтай даты ў абласным цэнтры адбыліся святочныя мерапрыемствы. На вуліцы Ленінградскай, каля Палаца спорту «Вікторыя», разгарнуліся пляцоўкі, прадстаўленыя раённымі цэнтрамі Брэстчыны з узорамі дасягненняў, адметнасцямі, самабытнасцю, гістарычнымі асобамі. Было чаму падзівіцца, парадавацца, пра што даведацца. Посмотреть эту публикацию в Instagram Публикация от Раённыя будні (@budni.by) Прадстаўнічая дэлегацыя Пружанскага раёна, якую ўзначаліў першы намеснік старшыні — начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Сяргей Глушко, прыняла ўдзел у свяце. У склад дэлегацыі ўвайшлі член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Аляксан
Ужо добрая традыцыя! У 12-ы раз у Пружанах правялі інклюзіўны фестываль «#Отличное детство» (+многа фота)

Ужо добрая традыцыя! У 12-ы раз у Пружанах правялі інклюзіўны фестываль «#Отличное детство» (+многа фота)

У календары дзяржаўных і прафесійных свят ёсць адна асаблівая дата. Яна прысвечана людзям, чые фізічныя магчымасці абмежаваны. Размова ідзе пра Дзень інвалідаў Рэспублікі Беларусь, які ў нашай краіне штогод адзначаюць 3 снежня. У Беларусі пражывае паўмільёна людзей з інваліднасцю, з іх прыкладна 40 тысяч — гэта дзеці, якім патрэбны дадатковая павышаная ўвага, пяшчота і клопат. Інклюзіўны фестываль «#Отличное детство» праводзіцца ў нашым горадзе ўжо 12-ы раз у Міжнародны дзень інвалідаў. Арганізатар фестывалю — Пружанскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. У 2013 годзе ў гарадскім Палацы культуры адбыўся першы фестываль пад назвай «Дзяцінства без межаў», праз 10 гадоў ён змяніў сваю назву на «#Отличное детство». Сёлета больш за 100 дзяцей-артыстаў з 12
Матацыкліст сутыкнуўся з аўтамабілістам у Пружанах

Матацыкліст сутыкнуўся з аўтамабілістам у Пружанах

ДТЗ адбылося ў чацвер, 5 снежня, у 09.55 гадзін. Па папярэдняй інфармацыі, 18-гадовы жыхар Пружанскага раёна, кіруючы матацыклам «Мінск», рухаўся па вуліцы Лазо ў Пружанах у напрамку ад вёскі Сланімцы. Паблізу кальцавой развязкі не выбраў бяспечную дыстанцыю да аўтамабіля «BYD Yuan», які рухаўся наперадзе і якім кіраваў 43-гадовы мясцовы жыхар. Ён ажыццяўляў манеўр левага павароту, у выніку чаго здзейсніў з сутыкненне з матацыклістам. У выніку здарэння матацыкліст шпіталізаваны. Праводзіцца праверка. Кіруючы транспартным сродкам, вадзіцелям неабходна быць асабліва ўважлівымі і выбіраць бяспечную хуткасць руху, бяспечную дыстанцыю да транспартнага сродку, які рухаецца наперадзе, і бяспечны бакавы інтэрвал. Па інфармацыі Telegram-канала КРЕПОСТЬ