Среда, 15 января 2025

День: 05.12.2024

Што на парадку дня ў СД і ў адносінах з Расіяй? Лукашэнка зверыўся з беларускай дэлегацыяй

Што на парадку дня ў СД і ў адносінах з Расіяй? Лукашэнка зверыўся з беларускай дэлегацыяй

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 снежня сабраў нараду па пытаннях падрыхтоўкі да пасяджэння Вышэйшага дзяржаўнага савета (ВДС) Саюзнай дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Правядзенне ВДС запланавана на 6 снежня ў Мінску, яно пройдзе напярэдадні 25-годдзя з дня падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Перад нарадай кіраўніку беларускай дзяржавы аб ходзе падрыхтоўкі да пасяджэння ВДС далажыў дзяржаўны сакратар СД Дзмітрый Мезенцаў. Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, на сустрэчы з ім абмяркоўваўся не толькі парадак дня пасяджэння ВДС у агульных рысах, але і канцэптуальныя рэчы. Прэзідэнт растлумачыў, што сабраў беларускую дэлегацыю на нараду перш за ўсё для таго, каб пачуць іх пазіцыю па захаванні інтарэсаў Беларусі. І гэта датычыцца не толькі маючага адбыцца пася
Лукашэнка: у Саюзнай дзяржаве ўжо зроблена нямала, але неабходна смялей ісці далей

Лукашэнка: у Саюзнай дзяржаве ўжо зроблена нямала, але неабходна смялей ісці далей

 У Саюзнай дзяржаве ўжо зроблена нямала ў забеспячэнні роўных правоў грамадзян Беларусі і Расіі, але неабходна смялей ісці далей. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 5 снежня на сустрэчы з дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы Дзмітрыем Мезенцавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "25 гадоў мы спрабуем стварыць Саюзную дзяржаву. Многія напрамкі былі вызначаны, нешта своечасова не зрабілі, але нямала зроблена. Зразумела, што без размовы на гэту тэму заўтра на Вышэйшым дзяржсавеце кіраўніцтва Расіі і Беларусі мы не абыдземся. Нейкім чынам мы гэту праблему будзем вылучаць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Пасяджэнне Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы пройдзе ў Мінску 6 снежня пад старшынствам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Старшыні ВДС Аляксандра Лукашэнкі.
«Раённыя будні» аб’яўляюць конкурс на лепшыя вершы, прысвечаныя 85-годдзю Пружанскага раёна

«Раённыя будні» аб’яўляюць конкурс на лепшыя вершы, прысвечаныя 85-годдзю Пружанскага раёна

Рэдакцыя Пружанскай раённай газеты «Раённыя будні» аб’яўляе конкурс на лепшыя вершы, прысвечаныя 85-годдзю Пружанскага раёна. Дасылайце свае вершы на электронны адрас: RRBud2@brest.by, у паштоўках на адрас: 224145, г. Пружаны, вул. Чырвонаармейская, 78. Творы пераможцаў будуць апублікаваны на старонках «раёнкі».
Новую тэхніку закупілі на «Пружанскім льнозаводзе» і даверылі яе вопытным механізатарам

Новую тэхніку закупілі на «Пружанскім льнозаводзе» і даверылі яе вопытным механізатарам

У ААТ «Пружанскі льнозавод» шануюцца ўсе працаўнікі, але асаблівая павага тым, хто робіць амаль немагчымае, вядзе за сабой астатніх. Дык чаму б не парадаваць іх новай тэхнікай? Калектыў прадпрыемства зладжаны, бачыць мэту і ідзе да яе, не дзеліць на мае і твае нейкія праблемы, а разам іх вырашае, стараецца дасягнуць максімальнага рэзультату. У чым сакрэт такой згуртаванасці і аднадумства? Як сцвярджае дырэктар ААТ «Пружанскі льнозавод» Мікалай Жогал, гарантыя асновы поспеху ў трывалай школе, у настаўніках, якія вядуць астатніх працаўнікоў прадпрыемства за сабой, перадаюць вопыт, з’яўляюцца прыкладам у працы, у жыцці наогул. Сярод такіх — механізатары Алег Літвіновіч і Сяргей Басько. Першы шчыруе на прадпрыемстве з 2005 года, а другі — з 2004-га. Дваццацігадовы стаж працаўнікоў у
Жыхара раёна чакае да трох гадоў пазбаўлення волі за перапіску сексуальнага характару з непаўналетняй

Жыхара раёна чакае да трох гадоў пазбаўлення волі за перапіску сексуальнага характару з непаўналетняй

Як паведаміў начальнік РАСК Максім Басак, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела была ўзбуджана дванаццаць крымінальных спраў. Што трэба зрабіць, перш чым пачаць нешта здзяйсняць? Правільна, вельмі добра падумаць. Вось тут і загвоздка, бо ёсць сярод нас і такія, што варушыць шэрым рэчывам не здольныя. Як і паўналетні ўраджэнец аднаго з населеных пунктаў раёна. Ведаў жа пэўна, што дзяўчыне не споўнілася шаснаццаць гадоў. Але ўсё роўна са свайго мабільнага тэлефона ў сацыяльнай сетцы «УКантакце» вёў з ёй перапіску вульгарнага, непрыстойнага і цынічнага зместу на тэмы сексуальнага характару. Таксама прапанаваў дзяўчыне палавыя адносіны, схіляў да фатаграфавання аголенага цела і адпраўкі гатовых здымкаў на яго адрас. Проста сорам бярэ за такіх суайчыннікаў. Што чакае бессаромніка?