Лепшыя па добраўпарадкаванні машынных двароў — работнікі ААТ «Шані-аграпрадукт»
Рыхтуй санкі летам, а зімою — воз. Такога прынцыпу заўсёды прытрымліваюцца ў ААТ «Шані-аграпрадукт». Таму і занялі першае месца ў раённым аглядзе-конкурсе па добраўпарадкаванні машынных двароў, гатоўнасці рамонтна-абслугоўваючых баз да работы ў зімовых умовах і машынна-трактарных паркаў да палявых работ 2025 года.
Заўжды патрэбна думаць на перспектыву. Калі жыць днём сённяшнім, то наўрад ці ты можаш разлічваць на годны прыбытак у сваёй гаспадарцы. Тут жа як? Нават зімой добры гаспадар плануе пасяўную кампанію наступнай вясны, рамантуе сельскагаспадарчы інвентар, а то і наводзіць парадак на сваім падворку. Так было, ёсць і будзе. І вось глядзіш, з’явіліся грошы на пакупку, для прыкладу, новай саджалкі ці сеялкі, павялічыўся зямельны надзел. Гэта ў разрэзе клопатаў аднаго чалавека, але т