Среда, 15 января 2025

День: 01.12.2024

85 фактаў з жыцця раёна.1955-ы

85 фактаў з жыцця раёна.1955-ы

15 студзеня 2025 года Пружанскаму раёну споўніцца 85 гадоў. За мінулы час на пружанскай зямлі адбылося нямала падзей, якія істотна змянілі аблічча рэгіёна, жыццё людзей. Успомнім самыя значныя з іх. Ужо дзесяць гадоў Пружаншчына будуе мірнае жыццё. Хаця яшчэ захаваліся мясціны, якія нагадваюць пра жорсткія баі падчас вызвалення раёна ад фашысцкай акупацыі. Але пружанцы амаль што і не ўспамінаюць тыя «чорныя» гады, а штогод будуюць новае жыццё. 1955 год:13 факт. Практычна кожны год у сельскай гаспадарцы ставяцца новыя рэкорды, як у раслінаводстве, так і жывёлагадоўлі. Напрыклад, сярэдні вынік гадавых надояў дасягнуў 1071 кілаграма малака ад каровы. Тут таксама ёсць свае лідары: калгасы «Камунар», імя Леніна, імя Будзённага, «Сталінскі шлях» выйшлі на паказчык 1600 кг.14 факт. Пашы
Прафесіяналізм вызначаецца ў барацьбе

Прафесіяналізм вызначаецца ў барацьбе

Нядаўна ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубраня» былі падведзены вынікі рэспубліканскага этапу конкурсу педагагічнага майстэрства «Лепшы выхавальнік аздараўленчага лагера». Фіналістам гэтага творчага спаборніцтва стала Дыяна Пінчук з Ліноўскай СШ, якая была адзначана адпаведным дыпломам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Для Дыяны Мікалаеўны гэта не першая ўзнагарода, хаця і яна прымушае заваёўваць новыя вяршыні. Пра свае ўражанні і планы настаўніца расказала ўдзельніцы аб’яднання па інтарэсах «Юны карэспандэнт», якое дзейнічае ў Ліноўскай СШ. — У гэта цяжка паверыць, але вопыт працы ў дзіцячых лагерах, насамрэч, у мяне невялікі: я ўсяго два разы была выхавальнікам у аздараўленчым лагеры з кругласутачным знаходжаннем «Юны турыст». Сёлета паспяхов
Калонка галоўнага рэдактара. Масаж розуму, а больш – кашалька

Калонка галоўнага рэдактара. Масаж розуму, а больш – кашалька

Калі хочаш, каб цябе абдурылі, гэта абавязкова адбудзецца. Бо як інакш растлумачыць факты актыўнасці махляроў розных сартоў і павелічэння колькасці ашуканых? На гэты раз я не буду філасофстваваць наконт тэлефонных махляроў і іх ахвяр, кіберзлачынцаў. Размова пойдзе пра тых, хто на розных прэзентацыях набывае рэчы, якія ну не так нам і патрэбны, ды яшчэ і па вельмі завышаным кошце. Добра, калі пакупкі працуюць, прыносяць хоць нейкую карысць. А калі не? Што з гэтым усім рабіць? Грошы ж заплачаны і немалыя, здараецца, што і крэдыт аформлены. З банкам жа праз месяц трэба пачынаць разлічвацца. Нядаўна ў рэдакцыю патэлефанаваў даволі паважаны пружанец, які сябруе з газетай і раз-пораз звязваецца з намі, выказваючы розныя пажаданні і слушныя прапановы. Расказаў ён нам такую гісторыю. Не та