Понедельник, 9 декабря 2024

Месяц: Ноябрь 2024

Да ўвагі арганізацый! Меры стымулявання суб’ектаў гаспадарання пры рэалізацыі прыродаахоўных мерапрыемстваў

Да ўвагі арганізацый! Меры стымулявання суб’ектаў гаспадарання пры рэалізацыі прыродаахоўных мерапрыемстваў

Памер вылічанай сумы экалагічнага падатку за выкіды забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра, скід сцёкавых вод, захоўванне і захаванне адходаў вытворчасці штоквартальна могуць быць зменшаны (у памеры не больш за вылічаную суму адпаведнага экалагічнага падатку ў названы перыяд) на суму вырабленых расходаў на фінансаванне капітальных укладанняў (за выключэннем капітальных укладанняў, якія фінансуюцца з бюджэту) пры рэалізацыі адпаведна наступных прырода-ахоўных мерапрыемстваў: — узвядзенне і (або) рэканструкцыю газаачышчальных установак, установак па выкарыстанні аднаўляльных крыніц энергіі, а таксама стварэнне аўтаматызаваных сістэм кантролю за выкідамі забру-джвальных рэчываў у атмасфернае паветра;— узвядзенне і (або) рэканструкцыю збудаванняў, установак і (або) прылад, прызна
Падвялі вынікі, пагутарылі аб надзённым

Падвялі вынікі, пагутарылі аб надзённым

Дваццаць шостага лістапада бягучага года член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Аляксандр Пішч правёў гутарку ў працоўным калектыве ААТ «Жураўлінае». Падчас сустрэчы вялася размова пра электаральную кампанію 2025 года і сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь, падвялі вынікі работы Мокраўскага сельскага выканаўчага камітэта. Удзел у гутарцы прынялі старшыня названага сельвыканкама Вольга Грышкевіч і начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Аляксандр Момлік. — Сёння мы па праве можам ганарыцца сваім укладам у сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны, дэманстраваць свету важныя рэзультаты росту, смела ставіць і вырашаць амбіцыёзныя задачы. Вынікі нашай дзейнасці з’яўляюцца аснова
Шахматна-шашачныя баталіі

Шахматна-шашачныя баталіі

Шахматна-шашачны турнір памяці А.М. Чавусава на прызы газеты «Раённыя будні» стартаваў у цэнтры творчасці дзяцей і моладзі. Прысвечаны турнір 85-годдзю Пружанскага раёна і 85-годдзю з дня выхаду ў свет першага нумара раённай газеты. Завершацца баталіі на дошках у другой палове снежня. Адзначым, што за прызы «раёнкі» змагаюцца жыхары Пружан розных узроставых катэгорый. Самаму малодшаму — Сямёну Служанікіну — толькі 10 год. Самаму старэйшаму — Анатолю Іванавічу Неміровічу — 76 гадоў. На жаль у гэтым годзе па стану здароўя не зможа прыняць удзел у турніры старэйшы аматар шахмат і шашак Уладзімір Ільіч Чакашоў. Пажадаем Уладзіміру Ільічу моцы і здароўя. Дарэчы, наш самы юны ўдзельнік Сямён Служанікін ужо другі год запар прымае ўдзел у турніры. Яшчэ з дзіцячага садка яму прыві
Інтэлектуальная гульня «Дзе логіка?»

Інтэлектуальная гульня «Дзе логіка?»

Восеньскі тур інтэлектуальнай гульні «Дзе логіка?» прайшоў на днях у гарадскім Палацы культуры. Арганізатарам выступіла ўзорная кантакт-студыя тэатралізавана-інтэлектуальнай гульні «Teens-фармат». Трэба аддаць належнае кіраўнікам студыі Анастасіі Ціхановіч і Наталлі Іванцовай у тым, што яны ўмеюць зацікавіць моладзь сваімі нестандартнымі падыходамі да любога мерапрыемства, асабліва калі трэба ўключыць не толькі веданне пытання, але і логіку. Паверце, некаторыя заданні ставілі ў тупік дарослых. Нас уключаць лагічнае мысленне навучыла жыццё. Дзеці пакуль яшчэ гэтаму не навучыліся. Але ці так гэта? Усё з лагічным мысленнем у нашых вучняў школ і гімназіі ў парадку. Не буду пералічваць назвы раўндаў, скажу адно: юнакі і дзяўчаты нядрэнна з гэтым з усім спраўляліся. Нават нягледзячы н
Генадзь Трубіла з працоўным візітам наведаў Пружанскі раён.

Генадзь Трубіла з працоўным візітам наведаў Пружанскі раён.

26 лістапада міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Трубіла з працоўным візітам наведаў Пружанскі раён. Праблемы ў жыллёва-камунальнай сферы заўсёды былі, ёсць і будуць. Гэта даволі складаная галіна ва ўсёй сістэме жыццядзейнасці чалавека і заўсёды знойдуцца незадаволеныя, бо ўсе жадаюць усяго і адразу. Пытанне толькі ў тым, наколькі хутка і якасна гэтыя праблемы вырашаюцца на месцах. 26 лістапада міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Тру-біла з працоўным візітам наведаў Пружанскі раён. Разам з прадстаў-нікамі сферы ЖКГ і кіраўніцтвам раёна ў райвыканкаме правёў асабісты прыём грамадзян і юрыдычных асоб. За час сустрэчы разгледжаны пытанні, звязаныя з адменай чаргі на жыллё, павышаным узроўнем шуму ў кватэры ў ацяпляльны сезон, будаўніцтвам і атрыманнем арэнд
Прэзентацыі альбома «Слабудка — гістарычная спадчына»

Прэзентацыі альбома «Слабудка — гістарычная спадчына»

Цяперашняя восень — знамянальная дата ў жыцці вёскі Слабудка Пружанскага раёна. 130 гадоў назад была такая ж восень: раніцай імжыў халодны лістападаўскі дождж, днём скрозь кроны дрэў прабіваліся нясмелыя прамяні сонца, увечары паскубваў першы мароз. А на зямлі кіпела праца, будаваліся першыя казармы будучага пасялення. Паводле гістарычных дакументаў, у далёкім 1894 годзе «на пустэчах, загадзя выкупленых дзяржавай у памешчыка Трамбіцкага з маёнтка Лінова, у 6 вёрстах ад Пружан» размясцілася 38-я артылерыйская брыгада. Прайшла не адна восень, перш чым вёска стала звацца Слабудкай. На працягу стагоддзя назвы населенага пункта змяняліся: Артылерыйскія казармы, Міхайлаўскі штаб, Кашары і ўжо пасля — Слабудка. Пра гэта і многае іншае звесткі скрупулёзна збіралі аматары гісторыі Уладзімір
Лукашэнка пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ў паглыбленні дыялогу з Палесцінай

Лукашэнка пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ў паглыбленні дыялогу з Палесцінай

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Дзяржавы Палесціна Махмуда Абаса з Міжнародным днём салідарнасці з палесцінскім народам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. "Перакананы, што ў гэты цяжкі для жыхароў Палесціны час выпрабаванняў спадчына яе першага Прэзідэнта Ясіра Арафата, які змог аб'яднаць суайчыннікаў і паказаць шлях да ўстанаўлення доўгатэрміновага міру на Святой Зямлі, асабліва запатрабавана, - гаворыцца ў віншаванні. - Упэўнены, дээскалацыя напружанасці на Блізкім Усходзе, хуткае дасягненне міру і бяспекі будуць садзейнічаць стабільнасці і эканамічнаму развіццю Палесціны і дзяржаў усяго рэгіёна". Прэзідэнт падкрэсліў, што Беларусь цвёрда прытрымліваецца пазіцыі забеспячэння неад'емных законных правоў палесцінцаў на незалежнас
Лукашэнка ў Астане прымае ўдзел у саміце АДКБ

Лукашэнка ў Астане прымае ўдзел у саміце АДКБ

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Астане прыбыў на саміт Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы. У сталіцу Казахстана беларускі лідар прыляцеў напярэдадні, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Мерапрыемства праводзіцца ў Палацы Незалежнасці. На ўваходзе Аляксандра Лукашэнку прывітаў гаспадар саміту - Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў. У гэтым годзе Казахстан старшынствуе ў АДКБ. Усяго ў саміце прымуць удзел пяць кіраўнікоў дзяржаў - членаў АДКБ. Акрамя Прэзідэнта Беларусі, гэта прэзідэнты Казахстана, Расіі, Таджыкістана і Кыргызстана. У склад АДКБ таксама ўваходзіць Арменія, аднак раней прэм'ер-міністр гэтай краіны Нікол Пашынян заяўляў аб замарозцы ўдзелу ў рабоце арганізацыі. На саміце ў Астане лідары краін абмяняюцца меркаваннямі аб міжнароднай і рэгіянальнай
Падлеткі, якія гуляюць па начах…

Падлеткі, якія гуляюць па начах…

Ноч — не зусім прыдатны час для прагулак, асабліва што датычыцца падлеткаў. Аднак на вуліцах нашага горада ўсё роўна можна сустрэць юнакоў і дзяўчат, якія на першы погляд дарослыя, але па ўзросту — непаўналетнія. Аднак, гуляюць у позні час без суправаджэння дарослых. Гэта значыць, што адсутнічае кантроль з боку бацькоў. Згодна з артыкулам 10.3 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, невыкананне бацькамі або асобамі, якія іх замяняюць, абавязкаў па суправаджэнні непаўналетняга ва ўзросце да шаснаццаці гадоў або па забеспячэнні яго суправаджэння паўналетняй асобай у перыяд з 23.00 да 6.00 па-за жыллём цягне накладанне штрафу. Каб даведацца, наколькі вострая гэтая праблема ў нашым раёне, колькі падобных выпадкаў было зафіксавана на працягу бягучага года і я
Праблема з іншага боку. Якую ж зловіш рыбку пры такіх умовах?

Праблема з іншага боку. Якую ж зловіш рыбку пры такіх умовах?

У адным з нумароў «раёнкі» пад рубрыкай «Сітуацыя» быў надрукаваны матэрыял «Лавіся, рыбка, вялікая і маленькая…». У ім карэспандэнт газеты паспрабавала разабрацца з сітуацыяй наконт платнай рыбалкі на возеры вёскі Асошнікі. Пасля выхаду ў свет нумара газеты з артыкулам у рэдакцыю патэлефанавалі мясцовыя жыхары і нават тыя, хто нарадзіўся ў гэтай вёсцы і зараз не пражывае, але часцяком наведвае малую радзіму, прыязджае да бацькоў, з абурэннем і нязгодай з фактамі, выкладзенымі ў матэрыяле. Мы вырашылі пабываць на месцы і паслухаць прадстаўніка мясцовых рыбакоў. Акрамя гэтага, тлумачэнні нам таксама даў намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Сяргей Уроніч. З Сяргеем Міхайлавічам мы звязаліся перад тым, як выехаць на месца, каб удакладн
Аналітыка. «Бязвіз» у інтэрнэце

Аналітыка. «Бязвіз» у інтэрнэце

У той час як іншыя дзяржавы ўводзяць бессэнсоўныя санкцыі ў адносінах да Беларусі і айчыннай прадукцыі (дарэчы, якаснай, што прызнана многімі замежнымі грамадзянамі і пацвярджаецца на міжнародных конкурсах), наша краіна дэманструе адкрытасць і гатоўнасць да супрацоўніцтва і нават сяброўства. Па прыклад далёка хадзіць не трэба — гэта той жа бязвізавы рэжым, які паступова ўводзіўся з 2022-га, а летам гэтага года распаўсюдзіўся на жыхароў 35 краін. Як кажуць, welcome to Belarus. Пазнаёміцца з нашай краінай, ды і многімі іншымі цудоўнымі месцамі свету, сёння можна нават не выходзячы з дому і не ўстаючы з канапы, што ўвогуле пазбаўляе сэнсу закрыццё граніц. Гаворка пра магчымасці інтэрнэту, што размывае ці нават сцірае межы — моўныя, культурныя, камунікацыйныя. Добра ці дрэнна гэта — сп
Лукашэнка і Шарыф выказаліся аб сітуацыі на Блізкім Усходзе і ва Украіне

Лукашэнка і Шарыф выказаліся аб сітуацыі на Блізкім Усходзе і ва Украіне

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і прэм'ер-міністр Пакістана Шахбаз Шарыф заклікалі да неадкладнага і пастаяннага спынення баявых дзеянняў без папярэдніх умоў у сектары Газа і Ліване. Аб гэтым гаворыцца ў сумеснай заяве двух лідараў, якая была прынята па выніках перагавораў у Ісламабадзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Абодва лідары дзяржаў выказалі глыбокую занепакоенасць эскалацыяй канфлікту на Блізкім Усходзе, які прывёў да разбуральнага гуманітарнага крызісу і значных ахвяр сярод грамадзянскага насельніцтва ў сектары Газа і Ліване. Бакі заклікалі да неадкладнага і пастаяннага спынення баявых дзеянняў без папярэдніх умоў у сектары Газа і Ліване, удараў па тэрыторыі Сірыйскай Арабскай Рэспублікі, забеспячэння бесперабойнай і бяспечнай дастаўкі гуманітарнай дапамогі, стрыманас
Парадак і ўмовы працы на першым месцы

Парадак і ўмовы працы на першым месцы

На нядаўнім пасяджэнні падведзены вынікі раённага агляду-конкурсу па добраўпарадкаванні машынных двароў, гатоўнасці рамонтна-абслугоўваючых баз да работы ў зімовых умовах і машынна-трактарных паркаў да палявых работ 2025 года. Першае месца з выдачай грашовай прэміі ў памеры 30 б.в. прысуджана ААТ «Шані-аграпрадукт». Другое месца і 20 базавых велічынь — за ААТ «Велікасельскае Агра». На трэцюю прыступку п’едэстала ўзнялося ААТ «Аранчыцкая птушкафабрыка», таксама таварыства атрымала 10 б.в. Была адзначана станоўчая работа па гатоўнасці рамонтна-абслугоўваючай базы, праведзеная ў ААТ «Ружаны-Агра», «Пружанскі льнозавод», «Ліноўскае», «Роўбіцкае» і «Радзіма». Вызначана і неабходнасць укараняць вопыт работы перадавых сельскагаспадарчых арганізацый раёна па добраўпарадкаванні машынных д
Парадак на дарогах пад кантролем ДАІ

Парадак на дарогах пад кантролем ДАІ

На здымку: праверку дакументацыі праводзіць інспектар ДПС Аляксандр Арэшчанка. Па 24 лістапада на дарогах раёна Дзяржаўтаінспекцыя праводзіла прафілактычныя мерапрыемствы па захаванні бяспекі пры аўтобусных перавозках пасажыраў, у тым ліку арганізаваных груп дзяцей. Гэты комплекс уключаў рэйдавыя праверкі грамадскага транспарту, у тым ліку і маршрутных таксі на рэгулярных і нерэгулярных рэйсах. Падчас рэйдаў інспектары правяралі тэхнічны стан машын, неабходную дакументацыю і правамернасць пераабсталявання тэхнікі, якой выконваюцца перавозкі пасажыраў. Акрамя гэтага, супрацоўнікамі ДАІ на асаблівым кантролі трымалася выкананне кіроўцамі маршрутак Правілаў дарожнага руху: хуткаснага рэжыму, пры манеўраванні, а таксама праезду рэгулюемых і нерэгулюемых пешаходных пераходаў, скрыжавання
Республиканский профсоюзный правовой приём граждан состоится 28 ноября

Республиканский профсоюзный правовой приём граждан состоится 28 ноября

Правовые инспекторы труда профсоюзов окажут бесплатную юридическую помощь гражданам по всей стране. Юристы проконсультируют всех желающих по вопросам, связанным с защитой трудовых прав и социально-экономических интересов. Приемы пройдут в районных и городских организациях. В трудовых коллективах также пройдет день правового просвещения на тему «Восстановление на работе в случае незаконного увольнения работника по инициативе нанимателя: правовые аспекты и судебная практика». В Пружанском районе профсоюзный правовой прием граждан проведёт Сергей Александрович Тетерин (Брестская областная организация Белорусского профсоюза работников энергетики, газовой и топливной промышленности). Приём пройдёт с 10:00 до 12:00 в  филиале «Пружанские электрические сети» РУП «Брест