Среда, 9 июля 2025

День: 23.10.2024

Лукашэнка пацвердзіў магчымасць свайго ўдзелу ў чарговых прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі

Лукашэнка пацвердзіў магчымасць свайго ўдзелу ў чарговых прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў магчымасць свайго ўдзелу ў чарговых прэзідэнцкіх выбарах, якія назначаны на 26 студзеня 2025 года, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Кіраўнік дзяржавы растлумачыў, што ўсяго абмяркоўвалася пяць магчымых дат для правядзення выбараў. Ён даручаў адказным за гэта пытанне прааналізаваць, як лепш для краіны, і прыняць рашэнне. "Я гавару: слухайце, па Канстытуцыі ваша права. Садзіцеся, аналізуйце. як лепш для краіны, прымайце рашэнне", - расказаў Аляксандр Лукашэнка. Але журналістка настойвала, што пытанне не пра даты, а пра намер Аляксандра Лукашэнкі прымаць удзел у выбарах. "Так, Оля, пайду. Калі вось Эйсмант і прыхільнікі мае скажуць, што гэта трэба. А яны ж, вядома, скажуць..." - адказаў Прэзідэнт. "І няма куды дзявацца, і мы вас па
БРІКС, СВА, ядзерная зброя, «палітзняволеныя» і выбары. Сталі вядомы тэмы інтэрв’ю Лукашэнкі Бі-бі-сі

БРІКС, СВА, ядзерная зброя, «палітзняволеныя» і выбары. Сталі вядомы тэмы інтэрв’ю Лукашэнкі Бі-бі-сі

Сталі вядомы тэмы інтэрв'ю Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі журналісту Бі-бі-сі Стывену Розенбергу. Размова адбылася на палях саміту БРІКС у Казані, паведамляе БЕЛТА. Telegram-канал "Пул Першага" раскрыў тэмы, якія гучалі ў ходзе інтэрв'ю. Гэта ў тым ліку інтарэс Беларусі ў БРІКС, СВА і перспектыва мірных перагавораў Расіі і Украіны, тэма ядзернай зброі, ці з'яўляецца яна фактарам стрымлівання і які механізм яе прымянення. "Укіды па ўдзеле Паўночнай Карэі ў СВА; тыя самыя цікавыя перагаворы з Захадам, пра якія Першы расказаў у мінулую суботу. Іх падрабязнасці!" - гэта таксама сярод тэм інтэрв'ю, як паведамляе крыніца. Гаварылі таксама на прадмет нармалізацыі адносін з Захадам у цэлым і аб выхадзе так званых палітзняволеных, перспектывах гэтых працэсаў. Убаку не зас
Гандаль з «дажыначным адценнем»! Кірмаш «Пружанская восень»: што і па чым прадавалі і пакупалі (+многа фота)

Гандаль з «дажыначным адценнем»! Кірмаш «Пружанская восень»: што і па чым прадавалі і пакупалі (+многа фота)

Сапраўды, сёлетняя «Пружанская восень» стала адным з самых маштабных мерапрыемстваў бягучага года, сумяшчаючы і сам кірмаш, і святочную атмасферу ў фармаце «дажынак». Абедзве часткі гарманічна дапаўнялі адна адну. І тыя, хто у мінулую суботу пабываў на гарадскім кірмашы, набылі нямала каштоўнага — і для цела, і для душы. «Пружанская восень» — залатая восень Адразу варта адзначыць маштабнасць арганізаванага гандлю, які па аб’ёмах істотна пераўзышоў мінулагодні. У прыватнасці, на вуліцы Савецкай ад скрыжавання з Янкі Купалы і да павароту на Тармасава размясціліся прыватныя палаткі. Пераважная большасць была аддадзена прадаўцам адзення і іншых прамысловых тавараў. Тут можна было прыдбаць новыя ўборы, паліто ці боты. Іншыя набывалі інвентар для дачы, хатнія прылады, сувеніры
Ці прыемна кошцы моцнае слоўца? Разглядаем тэму нецэнзурнай лексікі

Ці прыемна кошцы моцнае слоўца? Разглядаем тэму нецэнзурнай лексікі

У гэтым невялікім матэрыяле я закрану праблему мацерных слоў. А чаму такі загаловак абраў? Справа ў тым, што у 80-х гадах мінулага стагоддзя быў вельмі папулярны спектакль юмарыста Яўгена Петрасяна «Добрае слова і кошцы прыемна», а ўжо чалавеку — удвая. Падаплёка тэмы Неяк ехаў я хуткім цягніком з Мінска да Аранчыц. Настрой быў вельмі добры — цешылі ўспаміны пра цікавыя курсы павышэння кваліфікацыі, пра аднагрупнікаў, з якімі з’ядналіся. За акном мільгалі карцінкі беларускай восеньскай прыроды. Было сонечна і на двары, і на душы. Пасажыры займаліся сваімі справамі: нехта не адводзіў вачэй ад экранаў гаджэтаў, нехта мірна драмаў. Такую спакойную, нават ціхую, не лічачы перастук колаў, абстаноўку парушыў тэлефонны званок. Тэлефанавалі юнаку, які сядзеў ля акна на некалькі сядзення
Абласны выязны семінар старшынь раённых Саветаў дэпутатаў і сельвыканкамаў правялі на базе Ружанскага сельсавета

Абласны выязны семінар старшынь раённых Саветаў дэпутатаў і сельвыканкамаў правялі на базе Ружанскага сельсавета

Абласны выязны семінар старшынь раённых Саветаў дэпутатаў, сельскіх выканаўчых камітэтаў Івацэвіцкага, Баранавіцкага, Ганцавіцкага, Кобрынскага і Ляхавіцкага раёнаў прайшоў у г.п. Ружаны. На гэтае мерапрыемства былі запрошаны кіраўнікі заканадаўчаых органаў улады, якія былі ўпершыню абраны на гэты пост. У рабоце семінара прынялі ўдзел акрамя пералічаных вышэй старшынь раённых Саветаў дэпутатаў і сельвыканкамаў старшыня Пружанскага райсавета дэпутатаў Мікалай Кудравец, загадчык сектара ўпраўлення кадравай палітыкі галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Брэсцкага аблвыканкама Іна Качула, старшыні сельвыканкамаў Пружаншчыны. Калі ўзнікае шмат пытанняў да спікераў семінара, то можна з упэўненасцю сцвярджаць, што мерапрыемства было карысным, удалым. А пытанняў у прысутных