Карэспандэнты «Раённых будняў» з нагоды юбілею выдання расказалі пра сябе
Сёння 85 гадоў з дня выхаду першага нумара газеты, якая тады называлася «Новы шлях» і з’яўлялася органам Часовага Упраўлення горада Пружаны. З таго часу столькі падзей, віхур, завей прайшло праз нашу краіну і раён, што дух займае.
Віктар Ільюшчанка: «Пачынаў з юнага карэспандэнта»
Для гісторыі 85 гадоў — імгненне, для чалавека — цэлае жыццё, якое не кожнаму пашчасціць пражыць годна. А рэдакцыя — яна як чалавек, мае такі ж арганізм. Як ён функцыянуе, залежыць ад мноства фактараў. Самы з іх галоўны — калектыў. Гэта адразу і сэрца, і бурлівая кроў, і мозг… ды практычна ўвесь арганізм. Раптоўна нехта выпадае і адразу гэта адчуваецца на агульным функцыянаванні. Добра, калі ўсе органы здаровыя, моцныя, трывалыя, працуюць у адзіным рытме, без усялякай непатрэбнай мітусні, свав