На службе ў мастацтва: падчас урачыстага мерапрыемства ў Пружанах віншавалі культработнікаў (+многа фота)
У мінулую нядзелю работнікі сферы культуры адзначылі сваё прафесійнае свята.
З нагоды чаго ў пятніцу ў Палацы культуры прайшло ўрачыстае мерапрыемства, на якое сабраліся таленавітыя работнікі, ветэраны працы, для якіх прафесія культработніка — усё жыццё. Павіншаваць людзей мастацтва з іх прафесійным святам прыйшлі ганаровыя госці, прадстаўнікі мясцовых органаў улады, упраўлення культуры, а таксама юныя таленты.
Са словамі віншаванняў да ўсіх прысутных звярнуўся старшыня райвыканкама Міхаіл Грышкевіч, які ўручыў ганаровыя граматы лепшым работнікам сферы.
Да слоў віншаванняў далучыўся старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кудравец і ўручыў ганаровыя граматы найлепшым работнікам сферы.
За добрасумленную працу, дасягнутыя поспехі ў справе захавання і развіцця культуры