Четверг, 7 ноября 2024

День: 14.10.2024

Сегодня отмечается Всемирный день стандартизации

Сегодня отмечается Всемирный день стандартизации

14 октября на протяжении полувека мировая научно-техническая общественность отмечает Всемирный день стандартизации. В нашей стране эта дата c 2000 г. является профессиональным праздником – Днем стандартизации, подчеркивая значимость данной деятельности для государства, экономики и общества, признавая вклад тысяч специалистов в ее развитие. Каждый год эта дата во всем мире проходит под девизом, определяемым руководителями международных организаций по стандартизации. 2024-й год продолжает начатую в 2021 г. тему: «Общее видение для лучшего мира. Стандарты для достижения Целей устойчивого развития». При этом подчеркивается роль стандартов в достижении Цели устойчивого развития (ЦУР) 9 «Индустриализация, инновации и инфраструктура» с акцентом на развитие искусственного интеллек
Лукашэнка прыняў з дакладам прэзідэнта НАК

Лукашэнка прыняў з дакладам прэзідэнта НАК

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 14 кастрычніка заслухаў даклад прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Віктара Лукашэнкі, паведамляе БЕЛТА. Падведзены вынікі ўдзелу беларускіх атлетаў у праведзеных буйных міжнародных стартах, уключаючы Алімпійскія і Паралімпійскія гульні ў Парыжы, абмеркаваны перспектывы ўдзелу ў маючай адбыцца ў 2026 годзе зімовай Алімпіядзе, а таксама пытанні далейшага развіцця ў Беларусі спорту вышэйшых дасягненняў. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што, нягледзячы на знешні націск і розныя абмежаванні, беларускія спартсмены праявілі волю да перамогі, дабіўшыся высокіх рэзультатаў. Ён адзначыў неабходнасць і ў далейшым умацоўваць супрацоўніцтва ў сферы фізічнай культуры і спорту, перш за ўсё з Расіяй, дзяржавамі СНД і іншымі дружалюбнымі краінамі,
Наша апытанне. Пружанцы расказваюць пра сваіх матуль і дзеляцца душэўнымі фота

Наша апытанне. Пружанцы расказваюць пра сваіх матуль і дзеляцца душэўнымі фота

Нягледзячы на развіццё сучаснай навукі, ніхто і зараз не зможа сказаць дакладна, па чыёй волі — вышэйшых сіл ці прыроды — так склалася, што ў кожнай істоты на нашай планеце ёсць маці. У сацыяльнай архітэктуры чалавечага грамадства, безумоўна, здараюцца выпадкі, калі дзіця не ведае сваёй маці. Але ніхто не аспрэчвае той факт, што яна была. Няхай толькі кароткае імгненне родаў, але ўсё роўна дзве душы былі адзіным цэлым, родным. І як жа пашчасціла тым, хто з дзяцінства, у юнацтве-маладосці, а потым і ў сталасці спазнаў, што такое матчына пяшчота, якая назаўжды застаецца ў душы. Пашчасціла тым, каго ў першыя хвіліны з’яўлення на свет трымалі матчыны рукі, потым вялі ў дзіцячы садок, у школу, збіралі сумкі ў студэнцтва і, нарэшце, бласлаўлялі святымі абразамі на стварэнне ўласнай сям’і. Ка
Каму і чаму ў Пружанах каты жыць перашкаджаюць

Каму і чаму ў Пружанах каты жыць перашкаджаюць

Хатнія жывёлы для чалавека — гэта добрая аддушына і радасць, калі ёсць пра каго клапаціцца і не адчуваць сябе адзінокім. Але калі іх адзін-два — гэта нармальна, яны заўсёды накормлены і дагледжаны, а калі больш за дзесятак — сітуацыя выходзіць з-пад кантролю. Так лічаць суседзі аматаркі катоў па вул. Альшэўскага, якіх, паводле іх слоў, не пералічыць. Справа ў тым, што жыве жанчына адна, ва ўласным доме, і сабрала вакол сябе каціны гадавальнік. Усё б нічога, ды толькі межаў для жывёл не існуе, спецыяльнага вальера таксама няма, вось і бегаюць яе пітомцы па ўсёй ваколіцы. Няпрошаныя «госці» то да суседзяў зазірнуць на вул. Камсамольскую, то на Альшэўскага, прабяраюцца нават у дамы, яшчэ паспяваюць ухапіць што-небудзь смачнае са стала. Увогуле, жыцця ніякага. Адпаведна — і антысанітарыя.
Лукашэнка павіншаваў суайчынніц з кранальным і душэўным святам — Днём маці

Лукашэнка павіншаваў суайчынніц з кранальным і душэўным святам — Днём маці

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчынніц з самым кранальным і душэўным асеннім святам - Днём маці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. "Прырода надзяліла пяшчотныя жаночыя сэрцы непаўторным пачуццём мацярынскай любові, якое сваёй цеплынёй і шчырасцю сагравае, натхняе і робіць нас мацнейшымі на працягу ўсяго жыцця, - гаворыцца ў віншаванні. - Клапатлівыя рукі мамы ствараюць дамашнюю ўтульнасць, яе мудрасць аберагае ад бед і памылак, а ласкавая ўсмешка і добрыя словы па-за часам і адлегласцю напаўняюць нашы мары і здзяйсненні дзіцячай радасцю і глыбокім сэнсам". Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў трапяткіх перажываннях аб родных і блізкіх скрыты ахвярнасць і вялікая духоўная сіла мацярынства, якія на працягу стагоддзяў выступаюць крыніцай адз
Віншаванне кіраўніцтва Пружанскага раёна з Днём маці

Віншаванне кіраўніцтва Пружанскага раёна з Днём маці

Дарагія жанчыны, мамы і бабулі! Сардэчна віншуем вас з цудоўным святам — Днём маці! Гэты дзень — асаблівы момант, калі мы выказваем нашу глыбокую ўдзячнасць і любоў да маці, сведчанне бясконцага клопату, цяпла і безумоўнай падтрымкі. Ваша роля ў фарміраванні сямейных каштоўнасцяў, выхаванні дзяцей і стварэнні гармоніі ў дамах неацэнная. Матчына любоў і мудрасць — гэта той нязменны падмурак, на якім будуюцца шчаслівыя сем’і і, у канчатковым выніку, наша грамадства. Ваша цярпенне, сіла духу і бескарыслівасць служаць прыкладам для ўсіх нас. У гэтае свята мы жадаем вам, дарагія матулі, здароўя, шчасця і дабрабыту. Няхай вашы сем’і заўсёды будуць напоўнены радасцю і ўзаемаразуменнем, а кожны ваш дзень — цеплынёй і павагай, якія вы так заслугоўваеце. Дзякуй вам за вашу любоў і са