Калі лес становіцца лёсам
Надыходзячае прафесійнае свята для Пружанскага лясгаса сёлета супадае з яшчэ адной знакавай падзеяй: арганізацыя адзначае свой 80-гадовы юбілей. Ёсць яшчэ адно сімвалічнае спалучэнне — святкаванне лесаводаў праходзіць у Год якасці, у скарбонку якога работнікі лясной гаспадаркі робяць істотны ўклад.
Нашы задачы, якія ўключаюць захаванне, памнажэнне і эфектыўнае выкарыстанне галоўнага багацця краіны — лясоў, засталіся нязменнымі. Але разам з тым нароўні з паўсядзённай працай мы звяртаем увагу і на яе якасць. Нельга сказаць, што раней усе абавязкі пружанскімі лесаводамі выконваліся «па сярэднім паказчыку». Літаральна ў кіламетры ад кожнага населенага пункта раёна зараз шуміць здаровы лес, высаджаны нашымі рукамі. Карпатлівая праца леснікоў захоўвае зялёную прыгажосць Пружаншчыны. А яшчэ ў