Футбольны матч паміж камандамі ДЮСШ (Столін) і «Пружаны»
На мінулых выхадных адбылася першая гульня футбольнага супрацьстаяння за сёмае месца ў агульнай турнірнай табліцы групы Б другой лігі Брэсцкага дывізіёна паміж камандамі ДЮСШ (Столін) і «Пружаны».
Матч праходзіў у горадзе Століне на полі ФСК «Аквамарын». З самага пачатку гульні ініцыятывай завалодалі гаспадары, арганізаваўшы сапраўдны штурм нашых варот. Неўзабаве гэта прынесла свой плён, і на 11-й мінуце футбалісты са Століна выйшлі наперад.
У хуткім часе ў вароты нашай каманды быў прызначаны пенальці, з якім цудоўным чынам справіўся варатар. Аднак нам не доўга прыйшлося радавацца гэтаму выратаванню, бо суддзя папрасіў перабіць пенальці, таму што галкіпер загадзя пакінуў лінію варот. На здзіўленне ўсіх прысутных балельшчыкаў, ён справіўся і з другой спробай футбалістаў мясцовай