Суббота, 12 октября 2024

День: 11.09.2024

Лукашэнка адобрыў праект пагаднення з Кыргызстанам аб рэадмісіі

Лукашэнка адобрыў праект пагаднення з Кыргызстанам аб рэадмісіі

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка адобрыў праект пагаднення паміж урадам Беларусі і Кабінетам міністраў Кыргызстана аб рэадмісіі ў якасці асновы для правядзення перагавораў. Адпаведны ўказ нумар 355 Прэзідэнт падпісаў 10 верасня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. На правядзенне перагавораў па праекце пагаднення і яго падпісанне ўпаўнаважана Міністэрства ўнутраных спраў. БЕЛТА
«Раённыя будні» едуць да падпісчыкаў! Дзе ўжо пабывалі і куды адправімся на гэтым тыдні

«Раённыя будні» едуць да падпісчыкаў! Дзе ўжо пабывалі і куды адправімся на гэтым тыдні

Пачалася падпісная кампанія на газету «Раённыя будні» на апошні квартал 2024 года. Для супрацоўнікаў рэдакцыі — гэта адзін з самых адказных перыядаў нашай шматграннай дзейнасці. На працягу верасня мы будзем сустракацца з нашымі падпісчыкамі падчас дзён, якія прысвечаны менавіта ім. Гісторыя і мэта паездкі У гэты раз мы вырашылі павялічыць абхват сустрэч з жыхарамі нашага раёна. Акрамя прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый райцэнтра, мы ўжо пабывалі і будзем яшчэ ў сельскай мясцовасці. Адна з такіх «круізных» паездак па вёсках Велікасельскага, Сухопальскага і Шарашэўскага сельсаветаў адбылася на днях. Разам з вадзіцелем-паштальёнам Пружанскага ўчастка паштовай сувязі Бярозаўскага рэгіянальнага вузла паштовай сувязі Брэскага філіяла РУП «Белпошта» Віталіем Васіліцай мы
Ці дачакаецца капітальнага рамонту лазня ў Лыскаве?

Ці дачакаецца капітальнага рамонту лазня ў Лыскаве?

Практычна ўсё, як у вядомай песні, толькі там пра зіму, а ў мясцовай лазні — праблемы круглы год. Пра што і паведаміў жыхар аг. Лыскава. У яго наспела толькі адно пытанне, калі прывядуць у поўны парадак мясцовую лазню? Як высветлілася падчас расследавання, калгасная лазня была пабудавана яшчэ ў пачатку 70-х гадоў мінулага стагоддзя. Гэта ўжо немалы адрэзак часу, каб на дадзены аб’ект звярнуць пільную ўвагу. А калі ўлічыць, што ён увесь час карыстаецца попытам, ды яшчэ і якім, то ўвагу трэба падвоіць. Чатыры гады таму лазня належала КУВП «Камунальнік», участку ў г.п. Ружаны. Тады пад дахам знаходзіліся вялікія ёмістасці з вадой, са столі час ад часу нешта працякала, і пытанне трэба было вырашаць неадкладна. Але рамонт лазні —справа, самі разумееце, вельмі затратная, і тое, што зл
Спартсменка пружанскай СДЮШАР № 2 Ганна Калінка — бронзавы прызёр першага этапа Адкрытага Кубка Рэспублікі Беларусь па фігурным катанні

Спартсменка пружанскай СДЮШАР № 2 Ганна Калінка — бронзавы прызёр першага этапа Адкрытага Кубка Рэспублікі Беларусь па фігурным катанні

Бронзавую ўзнагароду першага этапа Адкрытага Кубка Рэспублікі Беларусь па фігурным катанні заваявала спартсменка пружанскай СДЮШАР № 2 Ганна Калінка. Турнір з 5 па 8 верасня праходзіў на сталічнай «Малінаўка-Арэне». Ганна Калінка змагалася ў катэгорыі майстроў спорту. Саперніцамі былі яшчэ пяць мацнейшых фігурыстак краіны. Сярод іх у тым ліку ўдзельніца зімовай Алімпіяды-2022 Вікторыя Сафонава. У мінулы чацвер Ганна выступіла з кароткай праграмай, па выніках якой размясцілася на другім радку прамежкавага пратакола. У пятніцу прадставіла адвольную, пасля якой стала трэцяй. У сукупнасці два выступленні дазволілі выхаванцы аддзялення фігурнага катання СДЮШАР № 2 г. Пружаны заваяваць бронзавую ўзнагароду і заняць трэцяе месца па выніках першага этапа Адкрытага Кубка Рэспублікі Белар
У цэнтры ўвагі — Шані. Што выявілі падчас сумеснага рэйду работнікі РАНС і карэспандэнты «раёнкі»

У цэнтры ўвагі — Шані. Што выявілі падчас сумеснага рэйду работнікі РАНС і карэспандэнты «раёнкі»

Не першы год прымаю ўдзел у інспекцыйных абследаваннях жылога сектара, якія праводзяць работнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях. І заўсёды здзіўляюся: чаму штомесяц на Пружаншчыне здараюцца адзін-два пажары, а не ў дзесяць разоў больш? І такія думкі ў мяне ўзнікаюць менавіта з прычыны таго, што мы бачым падчас наведвання літаральна любога населенага пункта раёна. У кожным пятым доме — банальныя, нават можна сказаць, дурныя парушэнні правілаў супрацьпажарнай бяспекі. Адзін ужо каторы год карыстаецца самаробным падаўжальнікам, разеткі ў якім аплавіліся ад нагрэву. Другі не звяртае ўвагі на разбураную топку печкі — праз дзіркі не тое што вугольчык, нават палаючае палена, можа выскачыць. Трэці бестурботна запальвае смецце на агародзе, а сам ідзе глядзець цікавы серыял… Апошняе су