Наша апытанне. Чым парадаваў дачнікаў сёлетні ўраджай?
Амаль ва ўсіх сельскіх жыхароў нашай краіны ёсць свае ўласныя ўчасткі, дзе яны штогод вырошчваюць розную агародніну і садавіну. У сваю чаргу, імкнуцца не адставаць ад іх у гэтым плане і гарадскія жыхары, у многіх з якіх ёсць дача, дзе яны праводзяць немалую колькасць часу і аддаюць гэтаму працэсу часцінку сябе, за што ў далейшым атрымліваюць вітаміннае ўзнагароджанне. У сувязі з тым, што ўжо на двары восень і большая частка ўраджаю сабрана, мы вырашылі правесці апытанне жыхароў нашага раёна і даведацца, наколькі пладавітым выдаўся гэты год і якая агародніна парадавала больш за ўсё.
Аляксандр і Святлана Скробаты:
— На ўчастку, які знаходзіцца ў Шчарчове, вырошчваем розныя культуры. У гэтым годзе ўпершыню пасадзілі кавуны і вынік вельмі парадаваў, як колькасцю, так і аб’ёмамі. Ся