Выязное пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў з удзелам Юрыя Наркевіча адбылося на тэрыторыі Мокраўскага сельсавета
Сэнс у выраз «здаровая нацыя» закладзены вялікі. І тут не толькі пра здаровае цела, але і здаровыя намеры, душу, погляды на жыццё. Такі лейтматыў быў закладзены ў правядзенне выязнога пасяджэння прэзідыума раённага Савета дэпутатаў, якое ўзначальваў старшыня райсавета дэпутатаў Мікалай Кудравец. Удзел у рабоце пасяджэння прэзідыума прыняў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Юрый Наркевіч.
Тэма пасяджэння: «Аб выкананні ў Пружанскім раёне мерапрыемстваў па рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека» на прыкладзе работы ўстаноў адукацыі, культуры, медыцыны Мокраўскага сельсавета». Чаму выбралі аб’екты сацыяльнай галіны менавіта гэтага сельсавета? Тлумачэнне падчас адкрыцця і ўступнага слова даў Мікалай Кудравец. Было адзначана,