Каб памяталі. Мемарыяльную дошку ў гонар падпольнай камсамольскай арганізацыі адкрылі ў Бярэзніцы
У вёсцы Бярэзніца адбылося мерапрыемства па адкрыцці мемарыяльнай дошкі ў гонар падпольнай камсамольскай арганізацыі, якая дзейнічала ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Апроч мясцовых жыхароў удзел у мерапрыемстве прынялі начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Аляксандр Момлік, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ААТ «Ружаны-Агра» Таццяна Аўдзейчык і галоўны спецыяліст па ідэалагічнай рабоце гэтага ж прадпрыемства Наталля Юрэня.
З уступнай прамовай у пачатку падзеі выступіў Аляксандр Момлік, які адзначыў, што мерапрыемства носіць важны характар.
— У гэтым годзе мы адзначылі 80-годдзе вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэта не толькі радасная, але і вельмі смутная дата, яе цана — жыцці мільёнаў людзей. Памяць у першую ч