Суббота, 12 октября 2024

День: 05.09.2024

Надзорно-аналитические мероприятия по вопросам соблюдения сельскохозяйственными организациями требований законодательства при выращивании крупного рогатого скота

Надзорно-аналитические мероприятия по вопросам соблюдения сельскохозяйственными организациями требований законодательства при выращивании крупного рогатого скота

Вопросы соблюдения требований законодательства о сохранности собственности, рациональном ее использовании в сфере агропромышленного комплекса находятся на постоянном контроле прокуратуры района, в том числе во исполнение поручений Главы государства. Прокуратурой района на системной основе во взаимодействии с иными контролирующими органами обеспечено проведение надзорно-аналитических мероприятий по вопросам соблюдения сельскохозяйственными организациями требований законодательства при выращивании крупного рогатого скота (далее – КРС), пресечения фактов непроизводительного выбытия КРС.             В ходе проводимых мероприятий прокуратурой района установлены основные причины и условия падежа КРС: нарушение технологии корм
Лукашэнка падзякаваў Кітаю за падтрымку ў ШАС і БРІКС

Лукашэнка падзякаваў Кітаю за падтрымку ў ШАС і БРІКС

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Кітаю за падтрымку ў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва і аб'яднанні краін БРІКС. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з паслом Кітая ў Беларусі Се Сяаюнам, які завяршае сваю дыпламатычную місію ў краіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Дзякую вам за тую каласальную падтрымку, якую вы аказалі нам пры ўступленні ў Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва. За тую падтрымку, якую вы аказваеце нам па супрацоўніцтве з краінамі БРІКС. У бліжэйшы час у Казані адбудзецца сур'ёзная нарада краін БРІКС і партнёраў, на якой мы таксама будзем прысутнічаць", - сказаў кіраўнік дзяржавы. Як паведамлялася БЕЛТА, Беларусь у пачатку ліпеня на саміце ў Астане стала паўнапраўным членам ШАС. Краіна таксама зацікаўлена ў тым,
Фігурыстка Дар’я Межыеўская ўзяла серабро на рэспубліканскім турніры ў Гродна, а ў аддзяленні па фігурным катанні ідзе набор дзяцей

Фігурыстка Дар’я Межыеўская ўзяла серабро на рэспубліканскім турніры ў Гродна, а ў аддзяленні па фігурным катанні ідзе набор дзяцей

Калі ў школьнікаў новы навучальны год пачынаецца з верасня, то пружанскія фігурысты зноў «увайшлі ў каляіну» яшчэ напрыканцы жніўня, у апошнюю нядзелю якога яны прымалі ўдзел у адкрытых рэспубліканскіх спаборніцтвах «Кубак Адзінства». Турнір прымаў каток гродзенскага гандлёва-забаўляльнага цэнтра «Triniti». Удзельнікамі спаборніцтваў сталі юныя фігурысты-адзіночнікі з Беларусі, Расіі і Казахстана. Гонар пружанскай СДЮШАР № 2 абаранялі Дар’я Межыеўская, Кацярына Папічыц і Ксенія Жукоўская. Менавіта Дар’і, пра якую зусім нядаўна мы расказвалі на старонках «Газеткі-дзеткі», удалося падняцца на п’едэстал гонару. Яна стала другой па выніках пракатаў у першым спартыўным разрадзе. Саступіла Межыеўская толькі спартсменцы са сталіцы. А ўжо ў бліжэйшыя выхадныя нашы спартсменкі мяркуюц
Мотааматары  падарылі сапраўднае свята дзецям з сацыяльна-педагагічнага цэнтра

Мотааматары падарылі сапраўднае свята дзецям з сацыяльна-педагагічнага цэнтра

У мінулую суботу мотааматары з нашага горада сумесна з кобрынскімі «калегамі па цэху» і мотаклубамі «Iron brothers MCС», «Motorcycle community Route P98», «Пасека MCC», «West Region MCC» і «Джива» пабывалі ў ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Пружанскага раёна» і зладзілі дзецям сапраўднае свята. Гэта ўжо не першая падобная акцыя з боку матацыклістаў. Навучэнцы цэнтра, які размешчаны ў пасёлку Сонечны, ужо добра знаёмыя з аматарамі язды «на жалезных конях», таму сустракалі гасцей з радасцю. Матацыклісты прыехалі не адны, а з аніматарамі, якія былі пераапрануты ў зайчыка і мішку, што вельмі спадабалася дзецям. Вясёлыя танцы, музыка і прыемны настрой — усім гэтым радавала мерапрыемства. Вядома, не абышлося і без сумеснага фота і вялікай колькасці падарункаў, сярод якіх знайшлося
Падманіце мяне, калі ласка! Чаму не варта верыць тэлефонным махлярам

Падманіце мяне, калі ласка! Чаму не варта верыць тэлефонным махлярам

Хто будзе жадаць, каб яго падманулі? Але знаходзяцца такія людзі, і іх нямала, якія самастойна аддаюць аферыстам свае кроўна заробленыя грошы. З тыдзень таму зазваніў мой мабільнік. Нумар вызначыўся, але замест імя стаіць значок «~», на што я не звярнуў асаблівай ўвагі. Справа ў тым, што аднойчы гаджэт вырашыў абнавіць свой даведнік. У выніку многія нумары з імёнамі зніклі. Даведнік пакрысе аднаўляю, але яшчэ не ўвесь. Некаторыя знаёмыя тэлефануюць, ды імя не паказваецца. Дык вось. Зазваніў тэлефон, выклік ідзе з Беларусі, нумар: +37529-834-42-73. Адказваю. На тым канцы даволі прыемны жаночы голас вітаецца і паведамляе, што тэлефануе аператар МТС, маўляў, заканчваецца ў мяне з тэлефоннай кампаніяй тэрмін дагавора на абслугоўванне. Абсурднасць гэтай заявы перакрыла ўсе ранейшыя спробы м