Суббота, 12 октября 2024

День: 04.09.2024

Дзяржузнагарод і Падзякі Прэзідэнта Беларусі ўдастоены работнікі АПК

Дзяржузнагарод і Падзякі Прэзідэнта Беларусі ўдастоены работнікі АПК

Дзяржаўных узнагарод і Падзякі Прэзідэнта Беларусі ўдастоены работнікі аграпрамысловага комплексу. Адпаведныя ўказ і распараджэнне падпісаў 4 верасня кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара. За шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў работнікам АПК прысвоены ордэн, медалі і падзякі. Ордэна Пашаны ўдастоены галоўны аграном ААТ "Агра-Кобрынскае" Іван Гусак, медаля "За працоўныя заслугі" - дырэктар ААТ "Узнясенскі" Жабінкаўскага раёна Надзея Кандрацюк, вадзіцель аўтамабіля ААТ "Дварэцкі" Лунінецкага раёна Уладзімір Кіндрук, трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці ААТ "Жарабковічы" Ляхавіцкага раёна Анатоль Петух. Ганаровае званне "Зас
Лукашэнка памілаваў яшчэ 30 асуджаных за злачынствы пратэснай накіраванасці

Лукашэнка памілаваў яшчэ 30 асуджаных за злачынствы пратэснай накіраванасці

Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам памілаваны 30 асоб, асуджаных за злачынствы пратэснай накіраванасці. Адпаведны ўказ нумар 343 "Аб памілаванні асуджаных" падпісаны кіраўніком дзяржавы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара. "Гэта рашэнне - гуманны жэст у адносінах да гэтых людзей. Яны атрымалі шанц вярнуцца да нармальнага жыцця, да сям'і і работы", - падкрэслілі ў прэс-службе. Сярод памілаваных 7 жанчын і 23 мужчыны. Большасць асуджаных з'яўляюцца бацькамі непаўналетніх і малалетніх дзяцей. Усе прадстаўленыя да памілавання асобы вывучаліся камісіяй па вяртанні збеглых пад кіраўніцтвам генеральнага пракурора Андрэя Шведа. "Усімі гэтымі асобамі выкананы абавязковыя ўмовы памілавання - яны падалі хадайніцтва аб памілаванні, прызналі віну, шчыра раскаяліся і д
Віншаванні і ўзнагароды з нагоды прафесійнага свята прымалі работнікі Пружанскага раёна газазабеспячэння (+фота)

Віншаванні і ўзнагароды з нагоды прафесійнага свята прымалі работнікі Пружанскага раёна газазабеспячэння (+фота)

Сваё прафесійнае свята адзначылі прадстаўнікі нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці. «З намі заўсёды цёпла» — пад такім дэвізам працуюць работнікі нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці, без якой мы даўно не ўяўляем сваё жыццё. На мінулым тыдні ўрачыстае мерапрыемства адбылося ў Пружанскім раёне газазабеспячэння філіяла ПУ «Кобрынгаз». Гэта добрая магчымасць падкрэсліць значнасць работы спецыялістаў газавай галіны, аб’яднаць калектыў, узнагародзіць лепшых работнікаў і выказаць падзяку людзям, чыя праца ляжыць у аснове эканамічнага дабрабыту краіны. І, як прынята ў святочны дзень, у адрас работнікаў гучалі толькі самыя добрыя і цёплыя словы віншаванняў і пажаданняў. Да іх таксама далучыліся старшыня райвыканкама Міхаіл Грышкевіч і старшыня раённага Савета дэпутата
Журналіст «Раённых будняў» Уладзіслаў Шпарла стаў пераможцам Рэспубліканскага творчага конкурсу «Хвала рукам, што пахнуць хлебам»

Журналіст «Раённых будняў» Уладзіслаў Шпарла стаў пераможцам Рэспубліканскага творчага конкурсу «Хвала рукам, што пахнуць хлебам»

У рамках ХХХІ Дня беларускага пісьменства ў Івацэвічах адбылося ўзнагароджанне пераможцаў Рэспубліканскага творчага конкурсу «Хвала рукам, што пахнуць хлебам» сярод журналістаў СМІ на тэму ўборачнай кампаніі. Яго арганізатарамі выступілі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускі прафсаюз работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму. Прэтэндэнтаў на перамогу, як падкрэслілі ў арг-камітэце, было больш за сотню. З іх адзначаны шасцёра работнікаў СМІ. Пераможцам у намінацыі «Лепшы фотаматэрыял у рэгіянальных друкаваных і сеткавых СМІ» прызнаны наш калега — загадчык аддзела вэб-інфармацыі газеты «Раённыя будні» Уладзіслаў Шпарла. Узнагароду яму, як і калегам з іншых СМІ, на галоўнай сцэне Дня беларускага пісьменства ў Івацэвічах уручыў першы намеснік Міністра інфа
Напярэдадні новага навучальнага года з аркестрам і падарункамі завіталі ў СПЦ брэсцкія пагранічнікі

Напярэдадні новага навучальнага года з аркестрам і падарункамі завіталі ў СПЦ брэсцкія пагранічнікі

Па добрай традыцыі ў рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Сабяры дзіця ў школу!» прынялі ўдзел і брэсцкія пагранічнікі, якія разам з карыснымі падарункамі наведалі Пружанскі сацыяльна-педагагічны цэнтр. Для дзяўчынак і хлопчыкаў вартавыя граніцы прывезлі ваенны аркестр, салісты якога выканалі папулярныя эстрадныя кампазіцыі. Затым намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы Брэсцкай пагрангрупы падпалкоўнік Вадзім Галушка павіншаваў малых з новым навучальным годам і ўручыў кожнаму наборы прыналежнасцей, якія спатрэбяцца падчас вучобы. Выхаванцы цэнтра правялі для гасцей экскурсію па ўстанове і паабяцалі самі прыехаць да пагранічнікаў у бліжэйшы час. Сяргей Дзмітрыеў, афіцыйны прадстаўнік Брэсцкай пагранічнай групы. Фота аўтара