Пятница, 15 мая 2026

День: 31.08.2024

Лукашэнка падкрэсліў важнасць захавання і развіцця нацыянальнай культурнай спадчыны

Лукашэнка падкрэсліў важнасць захавання і развіцця нацыянальнай культурнай спадчыны

Актуально, Новости, Президент
 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям Дня беларускага пісьменства. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. "Шчыра вітаю гасцей i ўдзельнікаў Дня беларускага пісьменства, які сёлета адзначаецца на гасціннай брэсцкай зямлі ў самабытным горадзе Івацэвічы. Гэтае свята нагадвае нам аб важнасці захавання i развіцця праз кнігу нацыянальнай культурнай спадчыны, духоўных традыцый народа. Такія каштоўнасці яднаюць людзей i спрыяюць росквіту краіны. Літаратура i матчына мова былі i застаюцца падмуркам у выхаванні высокіх маральных якасцей, фарміраванні грамадзянскасці", - гаворыцца ў віншаванні. Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што беларусы заўжды з павагай будуць адносіцца да сваёй гістарычнай спадчыны, берагчы невычэ
Дзень беларускага пісьменства

Дзень беларускага пісьменства

Актуально, Год качества, Культура, Наша з табой Беларусь, Новости, Фотофакт
Сёння раённы цэнтр Брэсцкай вобласці прымае шматлікіх гасцей, якія разам з жыхарамі Івацэвічаў адзначаць адзінства беларускага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа, адлюстраванне гістарычнага шляху пісьменнасці і друку ў Беларусі. Асноўныя тэмы мерапрыемстваў ХХХІ Дня беларускай пісьменнасці: Год якасці, 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 30-годдзе інстытута прэзідэнства, 30-годдзе прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, юбілеі класікаў беларускай літаратуры. У праграме свята: навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарогі да Святыняў», уручэнне Нацыянальнай літаратурнай прэміі, фестываль кнігі і прэсы, навукова-практычная канферэнцыя «Івацэвіцкія чытанні», адкрыццё арт-аб’екта «Дзеці лясной школы», круглыя сталы з удзелам літаратараў, работа в
Пачатак новага навучальнага года некалькі дзесяцігоддзяў таму

Пачатак новага навучальнага года некалькі дзесяцігоддзяў таму

Актуально, Гісторыя з фатаграфіяй, Новости, Фотофакт
Напярэдадні пачатку чарговага навучальнага года мы не маглі не звярнуцца да адпаведных падзей, якія адбыліся дзесяцігоддзі таму. Асаблівы інтарэс выклікала тое, з якімі цяжкасцямі і складанасцямі даводзілася бацькам збіраць сваіх дзяцей у школу. Тыя, хто сцвярджае, што «за савецкім часам» рашаць такія задачы было значна прасцей, могуць нават не паверыць, але факты на старонках газеты — гэта ўжо зацверджаная гісторыяй праўда. 36 гадоў таму. 1988У 1988 годзе, у самы росквіт «перабудовы» і «паскарэння», змен назапасілася ўжо столькі, што ў «светлую будучыню» не верыў ніхто: ні грамадства, ні нават прадстаўнікі ўлады. У прыватнасці, у пружанскіх магазінах адзення прадаўцы разводзілі рукамі і не маглі дакладна сказаць, калі ж з’явяцца школьная форма і канцылярскія прыналежнасці. У адной
Апытанне. Як прайшло ваша лета?

Апытанне. Як прайшло ваша лета?

Актуально, Год качества, Новости, Фотофакт
Самы цёплы і чаканы час года, перыяд, на які прыпадае найбольшая колькасць адпачынкаў у дарослых, і самыя працяглыя канікулы ў дзяцей. А яшчэ дні, напоўненыя шматлікімі паездкамі, экскурсіямі, канцэртамі, адкрыццямі і знаёмствамі. Усё гэта пра лета! Яно чамусьці заўсёды пралятае вельмі хутка, але ўспаміны пра цёплы сезон застаюцца, як правіла, надоўга. Менавіта сёння, 31 жніўня, апошні летні дзень. Напярэдадні яго мы пацікавіліся ў гараджан і не толькі, чым ім запомніўся летні сезон, якімі словамі яны б апісалі яго, пра што расказалі б у сачыненні «Як я правёў лета» і ці захацелася б ім пражыць лета-2024 яшчэ раз. Дзмітрый і Вікторыя Ліцкевічы з сынам Аляксандрам і дачушкай Дар’яй, г. Пружаны: — Гэтае лета было для нашай сям’і гарачым, яркім і вясёлым. Усё таму, што ў абодвух