Вторник, 12 мая 2026

День: 24.08.2024

Сярод абласных лідараў па выніках жніва-2024 калектыў ЗСК-80 ААТ «Ружаны-Агра»

Сярод абласных лідараў па выніках жніва-2024 калектыў ЗСК-80 ААТ «Ружаны-Агра»

Актуально, Год качества, Наша з табой Беларусь, Профессия, Ружанские мотивы, Сельское хозяйство
Пра лідараў жніва-2024 на Брэстчыне расказаў на гэтым тыдні падчас прэс-канферэнцыі намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкагааблвыканкама Сяргей Мурын. Ён адзначыў, што лепшыя паказчыкі ў вобласці сярод машыністаў на зернеачышчальна-сушыльных комплексах у каманды з ААТ «Ружаны-Агра». Гаворка ідзе пра машыністаў ЗСК-80 гэтага сельгаставарыства Сяргея Левянкова, Алега Паўловіча, Андрэя Юрэню і Дзмітрыя Лазара. Як было агучана, гэты калектыў за час сёлетняй уборачнай кампаніі прасушыў каля 20 тыс. тон зерня. Уладзіслаў Шпарла Фота ААТ «Ружаны-Агра»
Лукашэнка звярнуўся да ўкраінцаў: у сённяшніх няпростых умовах неабходна размаўляць на мове міру

Лукашэнка звярнуўся да ўкраінцаў: у сённяшніх няпростых умовах неабходна размаўляць на мове міру

Актуально, Новости, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Украіны з Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. "На беларускай зямлі заўсёды з асаблівай павагай і цеплынёй ставіліся да сардэчнага і працавітага народа Украіны. На працягу доўгага часу нашы нацыі знаходзілі сілы ў адзінстве, дзялілі радасць і гора, прытулак і хлеб, разам пераадольвалі нягоды і ганарыліся сваімі поспехамі. Нас аб'ядноўваюць не толькі агульны лёс і роднасныя сувязі, але і імкненне дружыць і ладзіць з суседзямі", - гаворыцца ў віншаванні. Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што ў сённяшніх няпростых умовах не толькі магчыма, але і неабходна размаўляць на мове міру дзеля цяперашняга і будучых пакаленняў славянскіх народаў. "Іншай альтэрнатывы няма, - падкрэсліў Прэзі
Магілявецкая СШ сёлета святкуе 160-гадовы юбілей! Сярод яе выпускнікоў — нямала выбітных асоб

Магілявецкая СШ сёлета святкуе 160-гадовы юбілей! Сярод яе выпускнікоў — нямала выбітных асоб

Актуально, Вёсачка родная мая, Год качества, Год малой Радзімы, Наша з табой Беларусь, Новости, Профессия
Колькі цудоўнага змясцілася ў слове «школа». Успамін пра яе — нібы вяртанне ў дзяцінства, да школьных сяброў, любімых настаўнікаў, вясёлых і шумных перапынкаў. А яшчэ школа заўсёды была моцным і надзейным мостам, праз які з пакалення ў пакаленне перадаваліся навуковыя веды, культурныя дасягненні, нацыянальныя традыцыі, жыццёвы вопыт. Пачалося ўсё ў 1864-м Сёлета спаўняецца 160 гадоў з таго часу, як свае дзверы для першых вучняў расчыніла школа ў в. Магілёўцы. Першы будынак школы. Згодна з дакументамі, якія захоўваюцца ў ЦДГА г. Гродна, «у 1864 годзе ў Магілёўцах было адкрыта народнае вучылішча. Яно займала асобны дом даўжынёй 20, шырынёй 11 1/2, вышынёй 3 1/4 аршына. (Старажытная мера даўжыні, аршын складае каля 0,7 метра — Заўвага рэд.). У ім змяшчаўся клас з колькасц
Сітуацыя. Як змагацца са смеццем каля кантэйнераў?

Сітуацыя. Як змагацца са смеццем каля кантэйнераў?

Актуально, Год качества, Наша з табой Беларусь, Новости
З ліста ў рэдакцыю: «Жыхары горада неаднаразова скардзіліся на стан кантэйнернай пляцоўкі па вул. 8 Сакавіка (каля гаражнага кааператыва). Смецце туды звозяць не толькі з горада, але і з бліжэйшых вёсак, прычым выкідваюць разам са смеццевымі пакетамі халадзільнікі, канапы, крэслы… Непарадак пануе жудасны. «Камунальнік» гераічна выграбае гэта ўсё раз на тыдзень, але, можа, трэба рабіць больш рашучыя дзеянні ці хаця б усталяваць камеры відэаназірання, каб ведаць у твар тых, хто вывальвае сваё смецце каля кантэйнераў, замест таго каб вывезці яго па прызначэнні». Забаўная гэта справа — праехацца па смеццевых пляцоўках горада і яшчэ раз пераканацца, што нашым людзям колькі ні рабі дабра, усё роўна будзе дрэнна. Як гаворыцца: «Чым больш Гулівер дае, тым больш ліліпуты злуюць». Ва ўсіх два