Свята «Адпачываем усёй сям’ёй» падарыла пружанцам станоўчыя эмоцыі і зарадзіла пазітывам (+многа фота)
Самае цёплае і ўтульнае месца на зямлі — гэта, вядома ж, сям’я. Агульныя святы з’яўляюцца важнай часткай у кожнай маленькай ячэйцы, яны дапамагаюць адрадзіць традыцыі, умацаваць сямейныя каштоўнасці, перадаць іх наступным пакаленням. Акрамя таго, кожнае сямейнае свята — гэта прыемныя клопаты, цёплыя ўспаміны і мора ўражанняў. Усё разам эмацыйна ўмацоўвае сям’ю, робячы яе надзейнай і трывалай.
Бура эмоцый, феерверк радасці і пазітыву — так у мінулую суботу ў гарадскім парку адзначылі свята «Адпачываем усёй сям’ёй». Маштабная праграма сабрала аматараў актыўнага сямейнага адпачынку. У мерапрыемстве прынялі ўдзел маладыя сем’і з дзецьмі, трэнеры спартыўных дзіцяча-юнацкіх школ са сваімі выхаванцамі. Урачыстае адкрыццё адбылося на галоўнай сцэне летняга амфітэатра. Яркія музычныя нумары




