Вторник, 12 мая 2026

День: 16.08.2024

Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні 30 асуджаных за злачынствы пратэснай накіраванасці

Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні 30 асуджаных за злачынствы пратэснай накіраванасці

Актуально, Наша з табой Беларусь, Новости, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 16 жніўня падпісаў указ аб памілаванні 30 асоб, асуджаных за злачынствы пратэснай накіраванасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Сярод памілаваных 14 жанчын і 16 мужчын, некаторыя з іх маюць сур'ёзныя захворванні. Ёсць людзі пенсійнага ўзросту. Усе яны прызналі віну, шчыра раскаяліся ў зробленым і ўзялі абавязацельства весці правапаслухмяны лад жыцця. Кантроль за выкананнем такіх абавязацельстваў па даручэнні кіраўніка дзяржавы забяспечыць Міністэрства ўнутраных спраў. Падпісаны акт аб памілаванні - фактычна шанц гэтым асобам рэабілітавацца перад дзяржавай і грамадствам. БЕЛТА
Бежмаванне, віншаванні ад біскупа Казіміра Велікасельца і шчырая малітва: пружанскі касцёл адзначыў парафіяльнае свята (+многа фота)

Бежмаванне, віншаванні ад біскупа Казіміра Велікасельца і шчырая малітва: пружанскі касцёл адзначыў парафіяльнае свята (+многа фота)

Актуально, Культура, Милосердие, Молодёжный клуб, Наша з табой Беларусь, Тварам да веры, Туризм, Фотофакт
Сэрца чалавека б’ецца, пакуль ён жывы. Сэрца ж святыні — яе вернікі. І б’ецца яно толькі тады, калі ў сценах храма з іх вуснаў гучыць малітва. Пружанскаму касцёлу Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі — амаль паўтара стагоддзя. За сваю гісторыю ён перажываў рознае, у тым ліку перыяд, калі сюды прыходзілі не каб памаліцца, а каб патанцаваць — у Дом культуры. Сёння касцёл адкрыты для вернікаў. Ні ў адным храме Беларусі няма столькі ўнікальных хрысціянскіх рэліквій. А вечарам у чацвер каталіцкая святыня была напоўнена вернікамі. Тут адбылася ўрачыстая Святая Імша з нагоды свята прыхода. Дзень Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў сэрцы кожнага пружанскага каталіка пазначаны чырвонымі літарамі. У гонар Нябеснай Апякункі асвечаны храм, таму менавіта на сярэдзіну апошняга летняга
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Юрый Наркевіч на гэтым тыдні працаваў на тэрыторыі выбарчай акругі

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Юрый Наркевіч на гэтым тыдні працаваў на тэрыторыі выбарчай акругі

Актуально, Год качества, Наша з табой Беларусь, Новости, Официально
На бягучым тыдні з чарговым працоўным візітам Пружанскую выбарчую акругу наведаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Юрый Наркевіч. Як і раней, праграма інтарэсаў народнага абранніка была вельмі разнастайнай. Працу Юрый Іосіфавіч пачаў з Сухопальскага сельсавета, дзе ў мінулую сераду на базе мясцовага сельвыканкама правёў «прамую тэлефонную лінію» з прыёмам грамадзян. Да дэпутата звярталіся жыхары цэнтральнай сядзібы і навакольных населеных пунктаў з рознымі пытаннямі. Больш за ўсё зваротаў тычылася працы гандлёвых аб’ектаў, добраўпарадкавання вёсак. Шэраг пытанняў Юрый Наркевіч вырашаў адразу, па некалькіх звязваўся з кіраўнікамі адказных службаў, рыхтаваў даручэнні, каб трымаць на кантролі далейшы лёс узнятых вяскоўцамі праблем. Са свайго боку пар
Рэйдавая група ФПБ праверыла арганізацыі раёна. Якія вынікі?

Рэйдавая група ФПБ праверыла арганізацыі раёна. Якія вынікі?

Актуально, Год качества, Новости, Официально, Профессия
На гэтым тыдні рэйдавая група тэхнічнай інспекцыі працы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі другі раз у гэтым годзе наведала некаторыя арганізацыі Пружанскага раёна. У складзе групы былі чатыры тэхнічныя інспектары, кожны з якіх наведаў дзве арганізацыі, пасля чаго на нарадзе агучыў праблемныя і станоўчыя факты, выяўленыя падчас рэйду. Кожны дакладчык акцэнтаваў сваю ўвагу на знойдзеных недахопах, аднак падкрэсліваў, што ва ўсіх наведаных арганізацыях работа па ахове працы вядзецца на нядрэнным узроўні. На мерапрыемстве былі вызначаны чатыры асноўныя шляхі ўдасканальвання работы па дадзеным напрамку: правільнае вядзенне ўсёй неабходнай дакументацыі, своечасовая праверка ведаў работнікаў, актуалізацыя лакальных нарматыўна-прававых актаў у сферы аховы працы і паслядоўнае праходжанне рабочы
Цирк Russoli с новой программой «Три желания» приглашает на представления в Пружанах с 23 по 25 августа!

Цирк Russoli с новой программой «Три желания» приглашает на представления в Пружанах с 23 по 25 августа!

Актуально, Культура, Новости
🎈ПРУЖАНЫ🎈🔹С 23 по 25 августа🔹🎪Цирк Russoli с новой программой «Три желания»🎪 ❗️Акция 2+1 на первое представление ❗️ 🔆Воздушная гимнастика на полотнах🔆Шоу мыльных пузырей🔆Виртуозный акробат на катушках🔆Иллюзионное шоу🔆Дрессированные канадские волки🔆Эквилибристы на стульях🔆Силовой аттракцион человек-сила (переезд человека машиной)🔆Боевое искусство самурая🔆Самый весёлый клоун Лёлик🤡 и многое другое)❗️Дискотека с шарами на манеже цирка ❗️ 🎯Продолжительность 2 часа🎯Представление в 2-х отделениях с антрактом🎯На территории цирка продаётся попкорн, сладкая вата, мороженое, напитки. 🎪Шатёр располагается в Городском парке🎈Цена билетов 20, 25, 30, 35, 50 рублей❗️Детям до 5 лет бесплатно. 🔹23 августа в 18.00 (пятница)🔹24 августа в 17.00 (суббота)🔹25 августа в 15.00 (воскресенье)
Лукашэнка: для адбіцця верагоднай подласці ў адносінах да Беларусі ў нас ёсць усё

Лукашэнка: для адбіцця верагоднай подласці ў адносінах да Беларусі ў нас ёсць усё

Актуально, Новости, Президент
Для адбіцця верагоднай подласці ў адносінах да Беларусі ў краіны ёсць усё неабходнае. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе па пытаннях ваеннай бяспекі, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што Беларусь даўно знаходзіцца ў цэнтры геастратэгічных інтарэсаў планеты. "Гэта адна з прычын у тым ліку нарастання напружанасці ля нашых граніц. Плюс да таго (мы таксама гэта даўно бачым), за межамі нашай краіны, з ліку асабліва нашых збеглых, якія пакінулі Беларусь, фарміруюцца розныя харугвы і, як яны гучна называюць, палкі, цэлыя карпусы для таго, каб уварвацца ў пэўны перыяд часу ў Беларусь і ўзяць уладу, павярнуць краіну назад. Мы таксама гэта бачылі і ведаем. Ведаючы гэта, мы заўсёды да гэтага рыхтаваліся - да процідзеяння гэтым людзям. А
Лукашэнка прыняў з дакладам Качанаву

Лукашэнка прыняў з дакладам Качанаву

Актуально, Новости, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 16 жніўня прыняў з дакладам старшыню Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталлю Качанаву, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Прэзідэнт абазначыў тры групы пытанняў. Яны датычацца сітуацыі ў сталіцы, паколькі Наталля Качанава таксама з'яўляецца ўпаўнаважаным кіраўніка дзяржавы па горадзе Мінску. Другая група пытанняў датычыцца таго, як у Савеце Рэспублікі пачала работу новая каманда. Трэцяя - міжнародныя кантакты па лініі Савета Рэспублікі. "Наталля Іванаўна, перш за ўсё - Мінск. Вы, як упаўнаважаны чалавек па Мінску, сітуацыю мне далажыце. Асабліва па тых пытаннях, па якіх мы з вамі вызначаліся. І асабліва па эканамічных - прадпрыемствы. Мотавелазавод - як там сітуацыя? Па продажах асобных будынкаў, памяшканняў... Разумееце, аб чым ідзе размова
На тэрыторыі МТК у г.п. Шарашэва гарэў трактар

На тэрыторыі МТК у г.п. Шарашэва гарэў трактар

Актуально, Новости, Происшествия, Сельское хозяйство, Фотофакт
Паведамленне аб загаранні трактара на тэрыторыі МТК у г.п. Шарашэва паступіла выратавальнікам 15 жніўня ў 17.16 гадзін. У выніку пажару агнём знішчана кабіна, два заднія колы, пашкоджана лакафарбавае пакрыццё кабіны. Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца. Брэсцкае абласное ўпраўленне МНС Рэспублікі Беларусь.