Пятница, 23 мая 2025

День: 15.08.2024

«Чырвоныя лініі», Курск, беспілотнікі. Аб чым гаварыў Лукашэнка ў інтэрв’ю для тэлеканала «Расія»

«Чырвоныя лініі», Курск, беспілотнікі. Аб чым гаварыў Лукашэнка ў інтэрв’ю для тэлеканала «Расія»

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў інтэрв'ю для тэлепраграмы "Вялікія нядзельныя весткі" на тэлеканале "Расія", паведамляе БЕЛТА. У якасці інтэрв'юера выступіў журналіст і вядучы грамадска-палітычнага ток-шоу "60 мінут", дэпутат Дзяржаўнай думы РФ Яўген Папоў. Інтэрв'ю з кіраўніком беларускай дзяржавы прадаўжалася каля дзвюх гадзін. Аляксандр Лукашэнка падрабязна, шчыра і адкрыта  адказаў на пытанні журналіста, якія датычыліся шырокага спектра тэм, уключаючы беларуска-расійскае супрацоўніцтва, пытанні рэгіянальнага і міжнароднага парадку дня. Усе падрабязнасці інтэрв'ю стануць вядомыя пазней. Але ўжо апублікаваны ўрыўкі з размовы, у якіх Аляксандр Лукашэнка расказаў аб "чырвоных лініях" у пытаннях абароны і бяспекі, умовах, пры якіх можа ісці размова аб тым, каб
Шэсць кароў, яшчэ і свінні! Чаму медработнікі Янушкевічы з Аранчыц асабістую гаспадарку трымаюць і як на ўсё хапае часу

Шэсць кароў, яшчэ і свінні! Чаму медработнікі Янушкевічы з Аранчыц асабістую гаспадарку трымаюць і як на ўсё хапае часу

Людзей, якія працуюць на зямлі, цяпер модна называюць — фермер. У свеце даўно ўсё змянілася, ды і сам свет таксама, таму і сялянская праца ўспрымаецца па-іншаму. Дык што ж гэта на самай справе: вымушаны крок або жыццёвае задавальненне? Па адказ на гэтае пытанне мы накіраваліся ў в. Аранчыцы, дзе жыве і працуе сямейная пара Ігар і Марына Янушкевічы. Адразу ўспамінаюцца радкі вядомай песні: «Прайду па Абрыкосавай, звярну на Вінаградную і на Зялёнай вуліцы я пастаю ў цені…» Апынуліся мы якраз на Зяленай у самую спёку, на тэрмометры за трыццаць, і толькі пад цяністай вішняй у двары гаспадароў адчулі лёгкую прахалоду. Гаспадыня дома была занята і пакуль мы яе чакалі, акунуліся ў атмасферу побыту сям’і Янушкевічаў. Дагледжаны двор, дзе ўсё акуратна расстаўлена, летнія арэлі, вялікая альта
Сямейна-спартыўнае свята «Адпачываем усёй сям’ёй» адбудзецца ў Пружанах 17 жніўня

Сямейна-спартыўнае свята «Адпачываем усёй сям’ёй» адбудзецца ў Пружанах 17 жніўня

Яно пройдзе ў гарадскім парку і на стадыёне "Мухавец". Свята ўрачыста адкрыецца ў 10.00 гадзін ў амфітэатры гарадскога парку. У 10.20 там жа адбудзецца інтэлектуальны квіз. Затым, у 11.00 гадзін, -- сямейная спартландыя на стадыёне "Мухавец". Сем'і-пераможцы будуць узнагароджаны граматамі і прызамі ад аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Пружанскага райвыканкама. У 10.30 гадзін на гарадскім стадыёне разгорнуцца фут-бошлінг, інтэлектуальная змейка, футбольны більярд. Пройдзе таксама таварыскі матч па футболе паміж камандамі "Вопыт" і "Маладосць". Правядзіце суботні дзень ярка і цікава!
Калі «зайграюць» па-сапраўднаму пружанскія муралы з выявай зубра

Калі «зайграюць» па-сапраўднаму пружанскія муралы з выявай зубра

Мастацкія выявы на сценах дамоў трывала ўвайшлі ў наша жыццё. Гэта даўно не з’яўляецца нечым новым і незвычайным. Сёлета і да свята «Вытокі» муралы размясціліся на дамах нашага горада. «Муралы з зубрамі, намаляванымі на сценах па вул. Савецкай, сталі сапраўдным месцам паломніцтва як для турыстаў, так і для мясцовых жыхароў. Толькі праблема — да канца ўсё не прадумалі. Падысці да зуброў, каб дакрануцца да стылізаваных рагоў і капыт, можна толькі па газоне. Можа, «Камунальнік» зразумее, што ўжо час пракласці невялікія дарожкі ці зрабіць на гэтым пятачку месца адпачынку з лавачкамі, ліхтарамі…»З ліста ў рэдакцыю Безумоўна, стрыт-арт мастакі вельмі пастараліся навесці прыгажосць на сценах дамоў. Іх відаць здалёк, і гэта добры дызайн да агульнага добраўпарадкавання горада. Многія спы