Пятница, 6 марта 2026

День: 11.08.2024

Лукашэнка ў нядзелю прадоўжыў працаваць на ўсходзе краіны. Кіраўнік дзяржавы прыехаў у агракамбінат «Юбілейны»

Лукашэнка ў нядзелю прадоўжыў працаваць на ўсходзе краіны. Кіраўнік дзяржавы прыехаў у агракамбінат «Юбілейны»

Актуально, Новости, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў нядзелю прадоўжыў працаваць на ўсходзе краіны. Кіраўнік дзяржавы прыехаў на агракамбінат "Юбілейны" ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Прэзідэнт вывучыў, як ідуць справы ў гаспадарцы, якія перспектывы развіцця, а таксама як выкананы даручэнні, дадзеныя ў ходзе папярэдніх візітаў. Гаварылі пра структуру агракамбіната, як развіваецца сацыяльная сфера, жыллёвае будаўніцтва. Цэнтральнае месца "Юбілейнага" - аграгарадок Бабінічы, дзе створаны ўсе ўмовы для жыцця, уключаючы добрую школу, дзіцячы сад, спартыўныя збудаванні. "З гэтай мэтай аграгарадкі і ствараліся", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка. Ён падкрэсліў, што важна, дзе ёсць неабходнасць, адрамантаваць дарогі да аграгарадкоў, каб была нармальная лагістыка.
Дырэктар ААТ «Рамбуд» Аляксандр Апаляйчук: мы працуем дзеля дабрабыту ўсіх людзей

Дырэктар ААТ «Рамбуд» Аляксандр Апаляйчук: мы працуем дзеля дабрабыту ўсіх людзей

Актуально, Год качества, Наша з табой Беларусь, Профессия
Сваю гісторыю «Рамбуд» можа адлічваць з розных дат, калі адбыліся лёсавырашальныя для арганізацыі падзеі. І з дня ўтварэння рамонтна-будаўнічага ўпраўлення на пачатку 70-х гадоў, і з рашэння аб’яднаць РБУ і Спецбуд у адзінае будаўнічае прадпрыемства. І нават з дня ўключэння акцыянернага таварыства ў склад агракамбіната «Мачулішчы», што выводзіла «рамбудаўцаў» ужо на рэспубліканскі ўзровень. Аднак з намерам зберагчы памяць тых, хто стаяў ля самых першых вытокаў стварэння гэтай знакамітай арганізацыі, было вырашана прызнаць датай «нараджэння» ААТ «Рамбуд» г. Пружаны адну з падзей 24 жніўня 1944 года, калі была арганізавана рамонтна-будаўнічая кантора ў складзе Пружанскага Гарпрамгаса (цяпер КУВП «Камунальнік»). Так супала, што праз 12 гадоў, амаль у дзень нараджэння свайго прадпрыемства,
Што будуем, што плануем і ці ёсць праблемы ў будаўнічай сферы раёна? На пытанні адказаў намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Гук

Што будуем, што плануем і ці ёсць праблемы ў будаўнічай сферы раёна? На пытанні адказаў намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Гук

Актуально, Год качества, Новости, Официально, Профессия
Свежыя эканамічныя выкладкі нашых заходніх «партнёраў» практычна па ўсіх накірунках дзейнасці стракацяць чырвоным колерам, які азначае зніжэнне асноўных паказчыкаў. Еўрапейскія прагназісты забыліся пра слова «развіццё» і спаборнічаюць у адгадванні лічбаў страт. Пры гэтым аднадушна сцвярджаюць, што набліжаецца крызіс будаўнічага комплексу Еўрасаюза. Нагадаем, што ўжо не адзін год еўрапейскія краіны падтрымліваюць у стаўленні да Беларусі санкцыйны рэжым, які не пакінуў незаўважанай і будаўнічую галіну айчыннай эканомікі. Дык што ж адбываецца ў нас, калі там стала так горка? Менавіта гэта пытанне мы і задалі намесніку старшыні райвыканкама Сяргею Гуку, які курыруе дзейнасць будаўнічага комплексу Пружанскага раёна. — Зараз ужо вядомы афіцыйныя лічбы работы галіны з пачатку бягучага
З Днём будаўніка віншуюць Пружанскі райвыканкам і раённы Савет дэпутатаў

З Днём будаўніка віншуюць Пружанскі райвыканкам і раённы Савет дэпутатаў

Актуально, Год качества, Новости, Официально, Профессия
Паважаныя работнікі і ветэраны будаўнічага комплексу Пружаншчыны! Шчыра віншуем вас з прафесійным святам — Днём будаўніка! Ваша праца звязвае мноства галін эканомікі, вырашае велізарную колькасць сацыяльных задач раёна, дорыць камфорт і радасць людзям, паляпшаючы ўмовы іх жыцця. З года ў год будаўнічая галіна Пружаншчыны дэманструе высокія паказчыкі, узводзячы якаснае жыллё, сацыяльныя аб’екты, рэстаўруючы старыя будынкі. Паважаныя работнікі будаўнічага комплексу! Дзякуем вам за прафесіяналізм, адказнасць, адданасць справе і стваральную працу. Упэўнены, што і надалей, дзякуючы добрасумленнай і якаснай працы праекціроўшчыкаў, архітэктараў, будаўнікоў, інжынераў, будзе змяняцца, станавіцца больш утульнай і камфортнай наша любімая Пружаншчына. Жадаем вам моцнага здароўя