Воскресенье, 7 июня 2026

День: 06.08.2024

Загінулых ахвяр фашызму ўспомнілі падчас мітынгу каля помніка «Падаючыя крыжы» ў Белавежскай пушчы (+фота)

Загінулых ахвяр фашызму ўспомнілі падчас мітынгу каля помніка «Падаючыя крыжы» ў Белавежскай пушчы (+фота)

80 Победных лет и восстановления страны, Актуально, Великая Победа, Год качества, Культура, Наша з табой Беларусь
У першую нядзелю жніўня каля помніка ахвярам фашызму «Падаючыя крыжы» ў Белавежскай пушчы сабраліся прадстаўнікі мясцовай улады, грамадскіх арганізацый, школьнікі, духавенства. На традыцыйным мітынгу «Будзем памятаць» ушанавалі памяць людзей, жыццё якіх было абарвана фашыстамі ў самым пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Ціхі, утульны куток Белавежскай пушчы — дзіўнае месца, дзе хочацца доўга блукаць па лясных сцяжынках, удыхаць чыстае паветра, атрымліваючы асалоду ад шэпту соснаў і елак. Але кожны раз, набліжаючыся да манумента «Падаючыя крыжы», пачашчаецца пульс і зводзіць дыханне. Менавіта ў гэтым прыгожым і адначасова жудасным месцы ў апошнія дні ліпеня і ў першыя дні жніўня 1941 года фашысты праводзілі карныя аперацыі, каб мясцовыя жыхары не змаглі дапамагаць партызанам. У вынік
Першы ў гісторыі «Жураўлінага» экіпаж-трохтысячнік прымаў віншаванні (+многа фота)

Першы ў гісторыі «Жураўлінага» экіпаж-трохтысячнік прымаў віншаванні (+многа фота)

Актуально, Новости, Профессия, Сельское хозяйство
Калі моцна пастарацца, то любыя рэкорды на жніве стануць магчымымі. Як гэта атрымалася ў старшага камбайнера Мікалая Бірука і камбайнера Міхаіла Фядотава з ААТ «Жураўлінае». Ці лёгка цяпер даводзіцца нашым хлебаробам? Пытанне нават адказу не патрабуе. Адвеку праца падчас уборкі была і заўсёды будзе цяжкай. Жніво не церпіць гультаёў, халатнасці і абыякавасці. А яшчэ ж хочацца паказаць добры вынік, больш перавезці зерня, прасушыць, намалаціць. І тут хлебаробы нашага раёна могуць пахваліцца значнымі рэзультатамі. Напрыклад, падчас мінулагодняй уборкі маладзёжны экіпаж у складзе старшага камбайнера Аляксандра Сямашкі і камбайнера Цімафея Мелеша з ААТ «Велікасельскае Агра» на камбайне «Lexion 750» змог узяць планку ў 3000 тон. А што, у астатніх гаспадарках Пружаншчыны няма хлебаро
Былы адказны сакратар «Раённых будняў», ветэран журналістыкі Ірына Сядова ўзнагароджана Граматай Беларускага саюза журналістаў

Былы адказны сакратар «Раённых будняў», ветэран журналістыкі Ірына Сядова ўзнагароджана Граматай Беларускага саюза журналістаў

Актуально, Год качества, Наша з табой Беларусь, Новости, Подписка, Профессия
На мінулым тыдні былы адказны сакратар «Раённых будняў» Ірына Сядова ўзнагароджана Граматай Беларускага саюза журналістаў. Узнагароджанне адбылося ў Жабінкаўскім раёне, падчас Форуму медыйнай супольнасці Брэсцкай вобласці. У рамках мерапрыемства ўзнагароды атрымалі як лепшыя рэдакцыі газет, тэлебачання і радыё, так і лепшыя журналісты па выніках 2023 года. Асобна адзначылі ветэранаў журналістыкі вобласці. Сярод іх — і наша Ірына Сядова. Ёй уручана Грамата за шматгадовую плённую працу ў СМІ Брэсцкай вобласці, адданасць журналісцкай прафесіі і ўдзел у дзейнасці ГА «Беларускі саюз журналістаў». Узнагароду Ірыне Уладзіміраўне ўручыў дырэктар — галоўны рэдактар абласной газеты «Заря», старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускі саюз журналістаў Ігар Гетман (на здымку). Узнага
Лукашэнка аб рэканструкцыі Кургана Славы: галоўнае — не сапсаваць першапачатковы выгляд

Лукашэнка аб рэканструкцыі Кургана Славы: галоўнае — не сапсаваць першапачатковы выгляд

80 Победных лет и восстановления страны, Актуально, Новости, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе ўважліва падыходзіць да рэканструкцыі мемарыяльнага комплексу "Курган Славы", каб не сапсаваць яго першапачатковы выгляд, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з рэканструкцыяй верхняй і ніжняй пляцовак мемарыяльнага комплексу. Старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксандр Турчын далажыў Прэзідэнту аб этапах фінансавання будаўніча-мантажных работ і планах па іх завяршэнні. "Справа нават не ў грашах. Нельга сапсаваць першапачатковы выгляд, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Празмернасцей тут абсалютна не трэба". Так, адно з рашэнняў, якое абмяркоўвалася, - устаноўка поручняў уздоўж лесвіцы, якая вядзе да вяршыні кургана. З аднаго боку, іх наяўнасць засцерагла б ад небяспекі пры пад'ёме наверх, але з іншага - можа п