Лукашэнка падкрэсліў важнасць захавання і развіцця нацыянальнай культурнай спадчыны
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям Дня беларускага пісьменства. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"Шчыра вітаю гасцей i ўдзельнікаў Дня беларускага пісьменства, які сёлета адзначаецца на гасціннай брэсцкай зямлі ў самабытным горадзе Івацэвічы. Гэтае свята нагадвае нам аб важнасці захавання i развіцця праз кнігу нацыянальнай культурнай спадчыны, духоўных традыцый народа. Такія каштоўнасці яднаюць людзей i спрыяюць росквіту краіны. Літаратура i матчына мова былі i застаюцца падмуркам у выхаванні высокіх маральных якасцей, фарміраванні грамадзянскасці", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што беларусы заўжды з павагай будуць адносіцца да сваёй гістарычнай спадчыны, берагчы невычэ