Першымі на Пружаншчыне прасушылі 1000 тон зерня ў «Агра-Калядзічах»!
Беларусы здавён схільныя да таго, каб шчыра працаваць. І працай сваёй не хваляцца, а здабываюць сабе дабрабыт і аўтарытэт сумленных работнікаў, гасцінных суседзяў і проста душэўных людзей. Прыкладам сказанаму можа служыць сёлетняе жніво. Скрупулёзна і засяроджана хлебаробы заняты важнай справай — зборам залацістага зерня, папаўненнем жытнёвай скарбонкі нашай любімай краіны.
Калі браць наш раён, то ўжо ёсць і першыя пераможцы на зборы ўраджаю 2024 года.
Першымі на Пружаншчыне прасушылі 1000 тон зерня ў ААТ «Агра-Калядзічы». Перш чым агучыць імёны пераможцаў і павіншаваць іх з добрым пачаткам жніва, хацелася б некалькі слоў сказаць пра тое, што папярэднічала такому добраму выніку.
Уся справа ў тым, што ў гаспадарцы сёлета ўпершыню быў уведзены ў эксплуатацыю зернесушыльны комплекс