На цябе, наша моладзь, надзея!
Сімвалічна, што перад самым галоўным святам краіны — Днём Незалежнасці — 30 чэрвеня мы адзначым Дзень моладзі і студэнцтва, свята тых, хто стане будаваць будучыню Беларусі, стварае яе працоўны, інтэлектуальны, творчы патэнцыял.
Сярод тых, каго датычыцца гэтае свята, — і сёлетнія выпускніцы Ліноўскай сярэдняй школы Ганна Хмялеўская і Вераніка Аляхновіч (на здымку).
Абедзвюх дзяўчат можна далучыць да ліку лепшых прадстаўніц моладзі раёна, імі ганарыцца родная школа, да таго ж Ганна Хмялеўская стала залатой медалісткай. Актыўныя, ініцыятыўныя, мэтанакіраваныя, Ганна і Вераніка з‘яўляюцца членамі БРСМ, валодаюць яркімі лідарскімі якасцямі, упарта ідуць да выбранай мэты.
У добры і шчаслівы шлях, дзяўчаты!