Понедельник, 9 декабря 2024

День: 29.06.2024

Ветэрынарны фельчар Лізавета Шваб

Ветэрынарны фельчар Лізавета Шваб

На здымку: ветэрынарны фельчар Лізавета Шваб: маладосць зусім не перашкода для сур’ёзнай і адказнай працы. Прыгажосць можа быць рознага фармату. Нехта можа мець пра-вільныя рысы твару або цудоўную постаць. Але гэта вонкавая прыгажосць, за якой, бывае, хаваецца пустая душа, поўная эгаізму і абыякавасці да навакольнага свету. Здараецца і наадварот: чалавек, нічым не адметны знешне, поўны шчырасці і ўсёабдымнай любові. А ці ёсць сярод нас людзі, у якіх спалучаецца і знешняя, і ўнутраная прыцягальнасць? Канечне! Прыкладам можа служыць Лізавета Шваб, якая працуе ветэрынарным фельчарам на МТК «Гарадзечна» ААТ «Шані-аграпрадукт». Гераіня нашага артыкула — ураджэнка горада Кобрына. Як жа яна трапіла на Пружанскую зямлю? Ну, гэта зусім не сакрэт. Дзяўчына пасля дзевяці класаў паступіла ва
Пяць дзён — пяць узнятых праблем

Пяць дзён — пяць узнятых праблем

У рэдакцыю нашай газеты звяртаюцца жыхары горада і раёна з просьбай разабрацца ў той ці іншай сітуацыі, калі перастаюць быць пачутымі тымі, да каго неаднаразова звярталіся. Мы не шукаем вінаватых, мы проста спрабуем дапамагчы людзям прыадчыніць дзверы, куды «староннім» уваход забаронены або адкладзены на нявызначаны тэрмін. Сапраўды, атрымаць банальны каментарый наконт якой-небудзь сітуацыі часам бывае не зусім проста. Шмат даводзіцца чуць не зусім літаратурнай лексікі і павышэння голасу на некалькі дэцыбелаў. Але, спадары, у вас свае задачы, у нас свае, і кожны на сваім месцы павінен рабіць сваю справу на «выдатна», мы гэта так разумеем. Усе раённыя службы і арганізацыі працуюць у адной звязцы, і мы нікога не жадаем абвінаваціць у некампетэнтнасці ці неадпаведнасці, але дапамагчы пачу
Пружанскі вынаходнік Генадзь Козел

Пружанскі вынаходнік Генадзь Козел

Пружанскага вынаходніка Генадзя Козела нашы чытачы- «старажылы» павінны ведаць: гадоў 20 таму «Раённыя будні» расказвалі пра адну з яго рэалізаваных ідэй — «Супер-мухалоў». Генадзь Паўлавіч знайшоў спосаб барацьбы са шкоднымі насякомымі ў садах, на жывёлагадоўчых комплексах і нават у лесе без хімічных уздзеянняў. Гісторыя пра пружанскага вынаходніка была падхоплена абласнымі, потым рэспубліканскімі і нават расійскімі СМІ. У выніку да яго мяшкамі прыходзілі пісьмы з розных куткоў Беларусі і Расіі ад садаводаў-аматараў і ўладальнікаў фермерскіх гаспадарак. Тады Генадзь Козел дзяліўся некаторымі задумкамі на будучыню. Мінула нямала часу, і мы зноў сустрэліся з героем колішняй публікацыі, каб даведацца, што ўдалося рэалізаваць і над чым сёння працуе пружанскі вынаходнік. Як высветлі