Святы вёсак
Традыцыйна летам пачаўся новы сезон святаў вёсак: сезон сустрэч землякоў, душэўных размоў, добрых песень і шчырых віншаванняў. Сёлета адкрыла яго вёска Клепачы Ружанскага сельсавета, эстафету падхапілі Галены. А потым пайшло-пакацілася… У мінулую нядзелю амаль адначасова святкаванні наладжваліся ў Баравіках і «тандэме» Белы Лясок — Ківачына.
Калі задацца мэтай і пабываць на адным, другім, трэцім падобным свяце (а менавіта гэта час ад часу і даводзіцца рабіць), аказваецца, што сцэнарыі правядзення мерапрыемстваў вельмі падобныя. Расказ пра далёкую і нядаўнюю гісторыю населенага пункта, ушанаванне памяці землякоў, якія загінулі на франтах Вялікай Айчыннай ці сталі мірнымі ахвярамі вайны, узнагароджанне старажылаў, юбіляраў, лепшых гаспадароў, маладажонаў, канцэрт. Мяняюцца, бадай, то