Выконвай Правілы дарожнага руху
28 чэрвеня на тэрыторыі рэспублікі будзе праводзіцца Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам «Зніжаеш хуткасць – захоўваеш жыццё!»
Таксама з 28 па 30 чэрвеня супрацоўнікамі ДАІ Пружанскага РАУС будзе праводзіцца прафілактычная акцыя «Дарога не месца для ліхачоў!»
«Дапушчальная правіламі хуткасць» і «бяспечная» – паняцці нераўназначныя. Галоўнае падчас язды – гэта не толькі выкананне ПДР, але і рацыянальнае мысленне кіроўцы. Карэкціруючы тэмп язды, у залежнасці ад абстаноўцы на трасе, можна зберагчы сябе ад дарожна-транспартных здарэнняў. Большая частка фатальных ДТЗ адбываецца па прычыне парушэння хуткаснага рэжыму. Менавіта няправільна выбраная хуткасць можа прывесці да з'езда ў кювет, перакульвання, сутыкнення транспартных сродкаў і наезду на пешаходаў.
Перавышэнне