Понедельник, 9 декабря 2024

День: 24.06.2024

Філіял «Аўтапарк №11 г. Пружаны» ААТ «Брэстаблаўтатранс» паведамляе пра змену руху аўтатранспарту падчас правядзення рок-фестывалю «Сонцастаянне»

Філіял «Аўтапарк №11 г. Пружаны» ААТ «Брэстаблаўтатранс» паведамляе пра змену руху аўтатранспарту падчас правядзення рок-фестывалю «Сонцастаянне»

У сувязі з правядзеннем рок-фестывалю «Сонцастаянне» будзе абмежаваны рух аўтатранспарту па вул. Урбановіча: 28.06.2024г. з 9:00 да 4:00 29.06.2024г.; 29.06.2024г. з 9:00 да 4:00 30.06.2024г. Таксама будзе зменена схема руху гарадскіх маршрутаў № 8, 11, прыгарадны «3Т Пружаны – Клепачы». Арганізацыя руху ўказаных маршрутаў будзе ажыццяўляцца па вул. Чырвонаармейскай. Прыпынкі: Кастрычніцкая, Стаматалагічная паліклініка, Бібліятэка і далей па маршрутах, таксама і ў зваротным напрамку.
Прэзідэнт павіншаваў народную артыстку Беларусі Інесу Душкевіч з днём нараджэння

Прэзідэнт павіншаваў народную артыстку Беларусі Інесу Душкевіч з днём нараджэння

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Беларусі Інесу Душкевіч з днём нараджэння. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. "Сваё жыццё Вы прысвяцілі самаадданаму служэнню беларускай культуры, унеслі значны ўклад у развіццё нацыянальнай харэаграфіі, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Асабістымі творчымі дасягненнямі і багатым вопытам Вы шчодра дзеліцеся з падрастаючым пакаленнем артыстаў, служыце для іх прыкладам адданасці прафесіі. Упэўнены, што і ў далейшым Вы прыкладзяце ўсе сілы для ўзбагачэння мастацтва". Прэзідэнт Беларусі пажадаў Інесе Душкевіч моцнага здароўя, поспехаў і натхнення. БЕЛТА
«ТЕМП-2024» СОБЕРЕТ ПРОФАКТИВИСТОВ ИЗ 11 СТРАН

«ТЕМП-2024» СОБЕРЕТ ПРОФАКТИВИСТОВ ИЗ 11 СТРАН

24 июня в Беларуси стартует молодежный профсоюзный образовательный форум «ТЕМП-2024». На этот раз активистов примут сразу 2 белорусских города – Минск и Брест. – В этом году у нас перекликаются две памятные даты – 80-летие освобождения Беларуси от фашистских захватчиков и 50-летие присуждения Минску звания города-героя. С Минска мы и начнем, а потом будем в Бресте, где началась героическая оборона Беларуси, и где она закончилась, – рассказывает начальник главного управления по культуре и общественной работе аппарата Совета ФПБ Елена Голубева. – Мы покажем нашим иностранным гостям, как все эти 80 лет белорусы совместно трудились на благо страны. В Бресте участники курсов побывают на обзорной экскурсии, а также поучаствуют в строительстве Республиканского центра патриотического во
Мікалай Сцяпанавіч Волчык пра лёсы вёсак Зеляневічы і Доўгае

Мікалай Сцяпанавіч Волчык пра лёсы вёсак Зеляневічы і Доўгае

Пра лёсы вёсак Зеляневічы і Доўгае Пружанскага раёна мы даведаліся ад чалавека, глыбока захопленага гісторыяй роднага краю, гісторыка-краязнаўцы Мікалая Сцяпанавіча Волчыка. Знахо-дзячыся пад уражаннем нашай сустрэчы, хочацца расказаць чытачу як мага больш цікавых гісторый, звязаных з маленькімі вёскамі і мястэчкамі, дзе карэнных жыхароў на пальцах пералічыць можна, а ведаюць яны шмат. Гэта і ёсць нашы карані, нашы вытокі, наша маленькая, але такая родная зямля. У гэты дзень пахмурная раніца хутка змянілася цёплым сонейкам. А ў Зеляневіцкім сельсавеце нас ужо чакалі. Адразу стала зразумела, што да нашай сустрэчы Мікалай Сцяпанавіч падрыхтаваўся грунтоўна. У руках трымаў тоўстую кнігу Святаслава Кажадуба «Славутыя землякі», сааўтарам якой з’яўляецца ён сам, мноства газетных выразак
Рэцэпты на Біс. Капустная «піца»

Рэцэпты на Біс. Капустная «піца»

Інгрэдыенты:капуста маладая, невялікая — 0,5 качана,яйкі — 2 шт,сыр цвёрды — 50 г,памідор, цыбуля зялёная, зеляніна кропу, алей для смажання. ПрыгатаваннеКапусту наразаем кубікамі, крыху пераціраем у руках з дробкай солі, кладзем на патэльню, абсмажваем некалькі мінут. Яйкі ўзбіваем у місачцы, раўнамерна выліваем на капусту, выкладваем зверху ломцікі памідора. Трымаем на невялікім агні пад накрыўкай да гатоўнасці яек. Пасыпаем пасечанай цыбуляй і зелянінай, нацёртым сырам. Зноў накрываем накрыўкай, каб сыр расплавіўся. Смачна есці!
БДСГА запрашае

БДСГА запрашае

Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчая акадэмія (УА «БДСГА») — старэйшая аграрная ВНУ Рэспублікі Беларусь і краін СНД, якая запрашае выпускнікоў сярэдніх школ і каледжаў. За сваю гісторыю акадэмію скончыла звыш 110 тысяч спецыялістаў не толькі з Беларусі і Расіі, але і дзясяткаў краін свету. Асаблівы гонар калектыву — першы Прэзідэнт незалежнай Беларусі, выпускнік эканамічнага факультэта Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка. Сотні, калі не тысячы, вядомых дзяржаўных дзеячаў, вучоных, кіраўнікоў цэлых галін і буйных прадпрыемстваў, дыпламатаў і аграрыяў упісалі свае імёны ў біяграфію альма-матар. Падрыхтоўка спецыялістаў ажыццяўляецца на васьмі факультэтах: агратэхналагічным, біятэхналогіі і аквакультуры, землеўпарадкавальны
Маладыя людзі ў студатрадах

Маладыя людзі ў студатрадах

На здымку: навучэнцы каледжа Кірыл Парманік, Уладзіслаў Палякоў, Савелій Кулеша і Раман Лазюк не баяцца работы ў сельскай гаспадарцы, таму і прыйшлі ў ААТ «Жураўлінае». Лета — час адпачынку для навучэнцаў і студэнтаў. Зразумела, пасля чарговага навучальнага года трэба набрацца сіл, і на гэта юнакі і дзяўчаты маюць поўнае права. Але кожны год знаходзяцца сярод моладзі тыя, хто стараецца сумясціць прыемнае з карысным. Пакуль галава адпачывае ад формул і задачак, чаму б не папрацаваць рукамі? У гэтым выпадку шлях адзін — шчыра запрашаем у студатрады! Штогод сельгаставарыствы раёна з радасцю прымаюць на працу маладых людзей на летні перыяд, напрыклад, падчас жніва. Работы, паверце, хапае. Тут вам і праца на палетках, і рамонт сельскагаспадарчай тэхнікі, калі маецца вадзіцельскае пасведч