Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Павел Васільевіч Бальцэвіч
Першае, на што ўпаў позірк, калі ўвайшлі ў дом, дзе пражывае ветэран Вялікай Айчыннай вайны Павел Васільевіч Бальцэвіч, — свежы нумар раённай газеты.
— Так, «раёнку» выпісваем, — у адказ на пытанне ківае галавой дачка Валянціна Паўлаўна. — Хоць бацька і страціў зрок, гады два, як зусім не бачыць, але навінамі цікавіцца, я яму пастаянна чытаю.
Нямала расказана і напісана, у тым ліку і ў пружанскай газеце, пра пакаленне, на дзяцінства і юнацтва якога выпалі выпрабаванні Вялікай Айчыннай вайны. І кожны раз, калі гутарыш з тымі, хто перажыў іх, адчуваеш жах і боль ваенных гадоў, а яшчэ — удзячнасць за Перамогу, атрыманую неймаверна цяжкай цаной.
Адзін з такіх людзей — жыхар Аранчыц Павел Васільевіч Бальцэвіч. Ва ўтульным доме 22 чэрвеня традыцыйна збіраюцца дзеці са сваімі сем‘ям