26 чэрвеня ў Пружанах будуць весці прыём гродзенскія ўрачы
У Пружанскай цэнтральнай раённай бальніцы правядуць выязны прыём з лячэбна-кансультацыйнай мэтай урачы-спецыялісты, выкладчыкі УА «Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт».
Прыём адбудзецца 26 чэрвеня, у сераду, з 11.00 гадзін. Яго будуць весці: траўматолаг-артапед, інфекцыяніст, дэрматавенеролаг, эндакрынолаг, педыятр, отарыналарынголаг, гінеколаг, анколаг, кардыёлаг і неўролаг.
Для ўзгаднення агляду гэтымі спецыялістамі неабходна звярнуцца да ўрача-спецыяліста Пружанскай паліклінікі — па профілі.