Понедельник, 9 декабря 2024

День: 18.06.2024

На базе абласной газеты «Заря» прайшло маштабнае мерапрыемства для прадстаўнікоў рэгіянальных СМІ

На базе абласной газеты «Заря» прайшло маштабнае мерапрыемства для прадстаўнікоў рэгіянальных СМІ

На мінулым тыдні ў Брэсце на базе абласной газеты «Заря» прайшло маштабнае мерапрыемства для прадстаўнікоў рэгіянальных СМІ — Школа журналістыкі і новых медыя з удзелам расійскіх калег і прадстаўнікоў Беларускага саюза журналістаў. Новыя павевы, сучасныя падыходы, незалежная думка… Так можна ахарактарызаваць сустрэчу журналістаў радыё, тэлебачання і друку. Некалькі дыялогавых пляцовак, майстар-класы і прэзентацыі на хвалюючыя тэмы — усе жадаючыя змаглі падыскутаваць, адкрыта выказаць сваё меркаванне, падзяліцца ўласным вопытам.Мадэратарамі мерапрыемства выступілі прадстаўнікі беларускіх і расійскіх СМІ. Адкрыла дыялогавую пляцоўку дыскусія на тэму: «Гістарычная праўда і інфармацыйнае супрацьстаянне», у рамках якой Галіна Сапожнікава, заслужаны журналіст Расіі, прэзентавала с
Уборка азімага ячменю пачалася на Пружаншчыне

Уборка азімага ячменю пачалася на Пружаншчыне

Намеснік дырэктара ААТ «Агра-Калядзічы» па ідэалагічнай рабоце Аляксандр Гук, старшыня райвыканкама Міхаіл Грышкевіч, дырэктар сельгаставарыства Сяргей Субота, першы намеснік старшыні райвыканкама-начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Сяргей Глушко і галоўны аграном гаспадаркі Сяргей Усік назіраюць за пачаткам жніва-2024. Ну, дачакаліся! Сёлета, як ніколі рана, распачалося жніво-2024. Канечне, першасная ўвага цяпер азімым палеткам, якія, дзякуючы спрыяльнаму надвор’ю ў чэрвені, набралі колас і гатовы да ўборкі. Першымі ў нашым раёне ў панядзелак бягучага тыдня зрабілі зажынкі ААТ «Ліноўскае» і «Агра-Калядзічы». Хоць работа да болю знаёмая, але ўсё роўна хвалююча пачынаць жніво. Як усё пойдзе, ці спраўдзяцца надзеі на ўраджай, ці не будзе непрадбачаных сітуацый
Абласны этап «Уладар сяла-2024»

Абласны этап «Уладар сяла-2024»

Сям’я. Як многа закладзена ў гэтым слове. Гэта муж і жонка, якія кахаюць і падтрымліваюць адзін аднаго. Гэта дзеткі, якіх бацькі любяць і песцяць, ускладаюць спадзяванні на прадаўжэнне роду. Але нельга прамінуць добрым словам і бабуль з дзядулямі, якія заўсёды побач, гатовыя словам і справай дапамагчы, і з унукамі пабавіцца. А яшчэ шчаслівая сям’я — упэўненасць кожнай дзяржавы ў заўтрашнім дні, яе працвітанні. Моцныя і дружныя ячэйкі грамадства жывуць не толькі ў вялікіх і малых гарадах, але і ў вёсках па ўсёй нашай непаўторнай Беларусі. Пацвярджэнне — штогадовы сельскагаспадарчы праект «Уладар сяла» сярод маладых сем’яў, які праводзіцца пад патранажам БРСМ. Яму сёлета споўнілася 15 гадоў. Абласны этап «Уладара сяла» ў суботу прайшоў на базе Ружанскага палацавага комплексу роду
Выпускны-2024

Выпускны-2024

Пружаны багатыя на традыцыі: народныя, гісторыка-культурныя, фальклорныя… Але ёсць і традыцыі новага часу, якія склаліся зусім нядаўна. Адна з іх — наладжваць агульнагарадскі выпускны, каб усім горадам павіншаваць выпускнікоў школ, адправіць іх у дарослае жыццё. Традыцыйна выпускнікі са сваімі настаўнікамі прайшлі шэсцем ад палацыка да помніка «Спаленым вёскам», дзе ўсклалі кветкі. Адсюль рушылі да цэнтральнай плошчы горада, упрыгожанай сцягамі. Уявіце, колькі народу сабралася тут: усхваляваныя юнакі і дзяўчаты са стужкамі «Выпускнік», шчасліва-сумныя бацькі, шмат-шмат жыхароў Пружан, якія прыйшлі на свята сталасці юных гараджан. А песні пра школу нібы падхопліваў сам Мухавец, падпяваў журчаннем вады. Сёлета ў нашым горадзе — 149 выпускнікоў школ і гімназіі, якія ва ўрач